Ашмянскае ўзвышша

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Ашмянскае ўзвышша, Ашмянскія градыузвышша на паўночным захадзе Беларусі, частка Беларускай грады. Займае паўночна-ўсходнюю частку Гарадзенскай і паўночна-заходнюю частку Менскай абласьцей, часткова заходзіць на тэрыторыю Летувы, дзе яго называюць Меднікаўскае ўзвышша. Плошча звыш 4 тыс. км². Працягласьць з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход 100 км, з поўначы на поўдзень ад 30 да 40 км. Максымальная вышыня 320 м (гара Мілідаўская).

Краявід Ашмянскага ўзвышша каля вёскі Пекары Маладэчанскага раёну

На поўначы і паўночным усходзе мяжуе з Нарачанска-Вялейскай, на паўднёвым захадзе — зь Верхнянёманскай нізінамі, на паўночным захадзе — зь Лідзкай раўнінай, на ўсходзе — зь Менскім узвышшам.

Узвышша фармавалася на працягу чатырох зьледзяненьняў. Найбольшы ўплыў зрабілі ледавікі сожаўскага зьледзяненьня. У рэльефе вылучаюцца 5 выцягнутых градаў шырынёй ад 1—1,5 да 5—7 км, якія чаргуюцца з глыбокімі паніжэньнямі (да 40—50 м). Узвышша складзенае пяскамі, пяскова-жвіровым і валунава-аточнымі матэрыялам, супяскамі, суглінкамі.

Рэкі належаць да басэйну НёманаБярэзіны (з прытокам Альшанка), на поўначы — Ашмянка (з прытокам Лоша), на поўдні — Клява (прыток Гаўі).

Лясы (36 %) захаваліся невялікімі дзялянкамі. На схілах Ашмянскага ўзвышша хвойнікі і ельнікі, сустракаюцца бярозава-асінавыя, у паніжэньнях алешнікавыя лясы. Разараныя каля 32 % тэрыторыі.

Мае маляўнічыя навакольлі, асабліва каля вёсак Кушляны Смаргонскага і Жупраны Ашмянскага раёнаў. У Кушлянах знаходзілася сядзіба беларускага паэта Францішка Багушэвіча.

Вяршыні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Ашмянскае ўзвышша // Геаграфія Беларусі: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Л. В. Казлоўская і інш. — Мн., 1992. — С. 45.
  • Ошмянская возвышенность // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9.
  • Горные вершины равнинной Беларуси. - Менск, 2014.