Ашмянскі павет
| Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка | |
| Ашмянскі павет | |
| Краіна | Вялікае Княства Літоўскае |
| Адміністрацыйны цэнтар | Ашмяны |
| Старосты | Старосты ашмянскія |
| Насельніцтва | гл. Дэмаграфія |
| Плошча | 15 925 км² |
| Час існаваньня | 1565/66—1795 |
| Месцазнаходжаньне Ашмянскага павету | |
Ашмя́нскі паве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Віленскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага. Гістарычна падзяляўся на дзьве часткі — Ашмянскую і Завілейскую. Сталіца — места Ашмяны.
Месты і мястэчкі: Баруны, Беніца, Будслаў, Вішнеў, Валожын, Войстам, Вялейка (Куранец Стары), Гадуцішкі, Гальшаны, Геранёны, Германішкі, Глыбокае, Граўжышкі, Даўгінаў, Дуды, Дунілавічы, Жодзішкі, Жупраны, Іўе, Кабыльнік, Камаі, Крэва, Куранец, Ліпнішкі, Лоск, Лучай, Мядзел, Паставы, Смаргонь, Трабы, Сьвір, Сьвянцяны, Юрацішкі.
Зьмест |
[рэдагаваць] Гісторыя
У XIV—XVI стст. існавала Ашмянская воласьць, якую часам называлі паветам[1]. Афіцыйнае ўтварэньне павету адбылося толькі па адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформе (1565—1566).
У Трынаццацігадовую вайну цягам 1655—1660 Ашмяншчына знаходзілася пад маскоўскай акупацыяй. За гэты час была ушчэнт разбураная гаспадарка павету, а ягонае насельніцтва скарацілася на палову[1]. У 1662: сойм Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў вызваліў увесь Ашмянскі павет ад выплаты пратэрмінаваных падаткаў[2].
У 1791, паводле Канстытуцыі Рэчы Паспалітай, з Ашмянскага вылучылі Завілейскі павет з цэнтрам у Паставах[3].
Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793) да Ашмянскага далучылі ўсходнюю частку Менскага павету ў міжрэччы Бярэзіны зь мястэчкамі Налібакі і Дзераўная. У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) тэрыторыя павету апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі.
[рэдагаваць] Дэмаграфія
У сяр. XVII ст. налічваў 30 542 дымоў. Паводле сучасных падлікаў, да Трынаццацігадовай вайны (1654—1667) колькасьць насельніцтва складала каля 214 тыс. чал., па вайне яно скарацілася да 99 тыс. чал.[4].
У Ашмянскім павеце пераважала дробная шляхта, нават існавала іранічнае выслоўе: «ашмянскі шляхціц: адна нага ў боце, другая ў лапці». Адначасна гэта быў найбольш заселены павет Віленскага ваяводзтва[2].
[рэдагаваць] Геаграфія
У склад Ашмянскага павету ўваходзіла тэрыторыя Ашмянскага гродавава, Вялейскага, Губскага, Даўгеліскага, Дудзкага, Крэўскага, Маркаўскага, Трабскага[5] і Мядзельскага старостваў і прылеглыя прыватнаўласьніцкія маёнткі.
Станам на 1790 рок павет налічваў 17 местаў і мястэчак.
[рэдагаваць] Ураднікі
- Асноўны артыкул: Старосты берасьцейскія
Павятовы соймік праходзіў у Ашмянах, тамака ж месьціліся падкаморскі суд, склікалася паспалітае рушаньне. Земскі і гродзкі суды праходзілі ў Ашмянах і Мядзелі, з 1775 року — у Ашмянах і Паставах[6]. Мясцовая шляхта абірала двух паслоў на Вальны сойм і двух дэпутатаў на Галоўны Трыбунал.
На Гарадзенскім сойме 12 студзеня.1793 дзеля павелічэньня колькасьці сэнатараў ад ВКЛ быў намінаваны кашталян ашмянскі шляхам павышэньня да кашталянскай годнасьці мясцовага павятовага маршалка, якім на той момант быў Марцін Аскерка. Ён атрымаў прывілей 26.10.1793, але ўжо ў канцы восені таго ж году новая адміністрацыйна-тэрытарыяльная рэформа Рэчы Паспалітай скасавала ашмянскую кашталянію. У выніку, кашталян ашмянскі захаваў свой тытул, але ўжо ня меў сэнатарскіх паўнамоцтваў.
[рэдагаваць] Галерэя
[рэдагаваць] Глядзіце таксама
[рэдагаваць] Крыніцы
- ^ a b Герман Брэгер. Ашмянскі павет // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 269.
- ^ a b Францішак Сяліцкі. Даўгінаўска-Будслаўска-Крывіцкі рэгіён на даўняй Віленшчыне / Пераклад Міхася Гіля. — Ўроцлаў, 1989.
- ^ Вячаслаў Насевіч. Тэрыторыя, адміністрацыйны падзел // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 34—39.
- ^ Насельніцтва Беларусі ў сярэдзіне ХVІІ ст. па паветах // Г. Сагановіч. Невядомая вайна: 1654—1667. — Мн.: Навука і тэхніка, 1995.
- ^ Powiat aszmianański // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom V: Kutowa Wola — Malczyce. — Warszawa, 1884. S. 338.
- ^ Аляксандар Каранеўскі. Ашмянскі павет // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. С. 238.
[рэдагаваць] Літаратура
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 684 с.: іл. ISBN 985-11-0314-4.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. — 494 с., [8] к.: іл. ISBN 5-85700-074-2.
| Месты і мястэчкі гістарычнай Ашмяншчыны | |
|---|---|
|
Ашмяны ¹ (XVI ст.) ² · Баруны (1705) · Беніца · Будслаў · Вішнеў · Вішнеў (Завялейскі) · Валожын · Войстам · Вялейка (Куранец Стары) · Гадуцішкі · Гальшаны · Геранёны (25.05.1792) · Германішкі · Глыбокае · Граўжышкі · Груздава · Гудагай · Данюшава · Даўгінаў · Дуды · Дунілавічы · Жодзішкі (1774) · Жупраны · Забрэзьзе · Кабыльнік · Іўе · Камаі · Канвелішкі · Крывічы · Крэва (7.04.1559) · Куранец · Лаздуны · Лебедзева · Ліпнішкі (6.06.1633) · Лоск · Лучай · Лынтупы · Мосар · Мядзел (6.10.1762) · Параф’янава · Паставы · Пяршаі · Славенск · Смаргонь · Трабы · Солы · Суботнікі · Сурвілішкі · Сьвір · Сьвянцяны (1486) · Юрацішкі
|
|
| — ¹ Вылучаным пазначаюцца месты; — ² У дужках прыводзіцца час атрыманьня Магдэбурскага права | |