Аю-Даг
| Аю-Даг | |
Выгляд на Аю-Даг з боку Гурзуму |
|
| Вышыня | 577 м н. у. м. |
|---|---|
| Краіна | |
| Месцазнаходжаньне | Крым |
| Горная сыстэма | Крымскія горы |
| Геаграфічныя каардынаты | 44°33′00″ пн. ш. 34°20′00″ у. д. / 44.55° пн. ш. 34.333333° у. д.Каардынаты: 44°33′00″ пн. ш. 34°20′00″ у. д. / 44.55° пн. ш. 34.333333° у. д. |
| Аю-Даг на мапе Ўкраіны
Аю-Даг
|
|
Аю-Да́г — гара ў Крыме паміж Артэкам і гарадзкім пасёлкам Партэніт, каля 16 км на паўночны ўсход ад Ялты.
Форма гары падобна на мядзьведзя, які п’е ваду. Вышыня гары — 577 м. Горны масіў зьлёгку выцягнуты ў паўночна-заходнім накірунку на 2400 мэтраў, выступае ў мора на 2—2,5 км. Агульная плошча — каля 4 км². З 1947 году комплекс Аю-Даг, які ўключае ў сябе Мядзьведзь-гару, абвешчаны помнікам прыроды.[1] Сёньня на гары знаходзіцца заказьнік дзяржаўнага значэньня плошчай 527 гектараў.
[рэдагаваць] Тапаніміка
Сучасная назва комплексу Аю-Даг складаецца з двух крымскататарскіх словаў: ayuv — мядзьведзь, dağ — гара. Аднак, паводле сьведчаньняў расейскага дасьледніка Крыму Пятра Кёпена, яшчэ на пачатку XIX ст крымскія татары называли гэтую гару Біюк-Кастэль, што азначае «вялікая фартэцыя». П. Кёпен выказаў меркаваньне пра тое, што ў сярэднія вякі гара магла насіць назву Ая, ад грэцкага слова «Ἁγία» — сьвятая,[2] а потым грэцкае Ая трансфармавалася ў крымскататарскае Аюв.[3]
[рэдагаваць] Крыніцы
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Аю-Даг — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Мядзведзь-гара (рас.).