Аячча
| Аячча | |||||
| па-француску: Ajaccio па-карсыканску: Aiacciu' |
|||||
|
|||||
| Плошча: | 82,03 км² | ||||
| Насельніцтва: | 65 153 (2008) | ||||
| Часавы пас: • летні час: |
UTC+1 UTC+2 |
||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 41°56′36″ пн. ш. 8°44′13″ у. д. / 41.94333° пн. ш. 8.73694° у. д.Каардынаты: 41°56′36″ пн. ш. 8°44′13″ у. д. / 41.94333° пн. ш. 8.73694° у. д. | ||||
|
Аячча на мапе Францыі
Аячча
|
|||||
| http://www.ajaccio.fr/ | |||||
Аячча (па-француску: Ajaccio, па-карсыканску: Aiacciu) — найбуйнейшы горад і порт вострава Корсыка, які належыць Францыі. Цэнтар дэпартамэнта Паўднёвая Корсыка. Знаходзіцца на западным беразе вострава ў бухце на рацэ Гравона.
Зьмест |
Гісторыя [рэдагаваць]
Час узьнікненьня лацінскага селішча Аякс, якое стаяла ў некалькіх кілямэтрах на поўнач ад сучаснага горада, дакладна невядома. Упершыню згадваецца ў лістах папы Рыгора Вялікага. У Сярэднявечча ў горадзе быў свой біскуп. На сваім цяперашнім месцы Аячча заснавана ў 1492 годзе негацыянтамі генуэскага банка Сьвятога Георгія. На працягу першых дзесяцігодзьдзяў гэта была ўмацаваная калёнія Генуэскай рэспублікі, карсыканцам тут сяліцца забаранялі. У 1553—1559 гады горад знаходзіўся пад францускай акупацыяй. Аяча увайшоў у склад Францыі толькі ў 1768 годзе[1].
У Аячча нарадзіўся Напалеон Банапарт.
Эканоміка [рэдагаваць]
Аячча зьяўляецца прыморскім курортам і цэнтрам турызму. Тут распаўсюджаны рыбалоўства, жывёлагадоўля, збор каштанаў, вытворчасьць аліўкавага алею, знакамітых вінаў і корак.
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Ajaccio (France). Encyclopædia Britannica Online.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Аячча — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Гэта — накід артыкула па геаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |