Аўгсбурскае вызнаньне

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Аўгсбургскі райхстаг

Аўгсбурскае вызнаньне (па-лацінску: Confessio Augustana) — асноўны дакумэнт вызнаньня веры лютэранскай царквы й адзін з самых важных дакумэнтаў лютэранскай Рэфармацыі. Аўгсбурскае вызнаньне напісана нямецкай й лацінскай мовамі й было прадстаўлена шэрагу нямецкіх кіраўнікоў і прадстаўнікам «вольных гарадоў» на сойме ў Аўгсбургу 25 чэрвеня 1530 году. Тэкст вызнаньня належыць пратэстанцкаму дзеячу Філіпу Мэлянхтону, які быў зацьверджаны Мартынам Лютэрам. Чыньнікам напісаньня вызнаньня ёсьць заклік імпэратара Сьвятой Рымскай імпэрыі Карла V да тлумачэньня Лютэрам і ягонымі паплечнікамі сваіх рэлігійных перакананьняў у спробе аднавіць рэлігійнае й палітычнае адзінства ў імпэрыі, дзеля падтрымкі абараноздольнасьці супраць турэцкага ўварваньня. Вызнаньне зьяўляецца чацьвёртым дакумэнтам, які зьмяшчаецца ў кнізе згоды.

Перадумовы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ружа Лютэра

21 студзеня 1530 году імпэратар Карл V выдаў лісты з Балёньні, запрашаючы прадстаўнікоў імпэрскіх тэрытарыяльных адзінак сустрэцца на імпэрскім сойме ў Аўгсбургу 8 красавіка з мэтай абмеркаваньня й вырашэньня розных важных пытаньняў. Не зважаючы на тое, што загад аб запрашэньні быў вытрыманы ў вельмі мірнай форме, ён быў атрыманы з падазрэньнем некаторымі пратэстантамі. Ляндграф Філіп Гэсэнскі вагаўся аб прысутнасьці на райхстагу, аднак Ёган Саксонскі, які атрымаў загад 11 сакавіка, 14 сакавіка накіраваў лісты да Мартына Лютэра, Юстуса Ёнаса, Ёганэса Бугенгагена і Філіпа Мэлянхтона, каб сустрэцца з імі ў Торгаў, дзе ён жыў, дзеля стварэньня апісаньня лютэранскай веры, дзеля прадстаўленьня яго перад імпэратарам Сьвятой Рымскай імпэрыі на сойме.

Гэтае апісаньне атрымала назву «Артыкулы Торгаў». 3 красавіка, курфюрст і рэфарматары рушылі з Торгаў і дасягнулі места Кобург 23 красавіка. Там, Лютэр застаўся чакаць паплечнікаў, бо згодна з Вормскім эдыктам знаходзіўся па-за законам. Астатнія дасягнулі Аўгсбурга 2 траўня. Падчас падарожжа, Мэлянхтон працаваў над апалёгіяй, выкарыстоўваючы Торгаўскія артыкулы, і паслаў праект сваёй працы да Лютэра ў Кобург 11 траўня, які той ухваліў.

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

28 артыкулаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аўгсбурскае вызнаньне складаецца з 28 артыкулаў, прадстаўленымі лютэранскім князьям і прадстаўнікам «вольных гарадоў» на сойме ў Аўгсбургу, якія вызначалі пратэстанцкія тэзы й антытэзы. 21 галоўных тэзаў апісваюць нарматыўныя прынцыпы хрысьціянскай веры, якой прытрымліваліся лютэране; 7 антытэзаў маюць выгляд сьцьвярджэньняў, якія апісваюць тое, што разглядаецца як парушэньні хрысьціянскай веры ў цяперашняй Рымскай царкве.

Заключэньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Тое, што ў вучэньні й абрадах з нашага боку нічога не пярэчыць Сьвятому Пісаньню або каталіцкай царкве». Подпісы некалькіх сьвецкіх лідэраў Саксоніі.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Аўгсбурскае вызнаньнесховішча мультымэдыйных матэрыялаў