Аўгустоў
| Аўгустоў | |||||
| Augustów | |||||
У цэнтры места |
|||||
|
|||||
| Першыя згадкі: | 1555 | ||||
| Магдэбурскае права: | 17 траўня 1557 | ||||
| Ваяводзтва: | Падляскае | ||||
| Павет: | Аўгустоўскі | ||||
| Плошча: | 80,90 км² | ||||
| Насельніцтва: | 30 384 (2008) | ||||
| Тэлефонны код: | +48 87 | ||||
| Паштовы індэкс: | 16-300 — 16-303 | ||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 53°51′ пн. ш. 22°58′ у. д. / 53.85° пн. ш. 22.967° у. д.Каардынаты: 53°51′ пн. ш. 22°58′ у. д. / 53.85° пн. ш. 22.967° у. д. | ||||
|
Аўгустоў на мапе Польшчы
Аўгустоў
|
|||||
| Афіцыйны сайт | |||||
Аўгустоў, Аўгустаў (па-польску: Augustów) — места ў Падляскім ваяводзтве Польшчы, на рацэ Нета. Адміністрацыйны цэнтар Аўгустоўскага павету, сядзіба сельскай гміны Аўгустоў. Насельніцтва 30 384 чал. (2008).
Знаходзіцца за 90 км на поўнач ад Беластоку. Побач зь местам праходзіць заходняя мяжа этнічнай тэрыторыі беларусаў.
Зьмест |
[рэдагаваць] Геральдыка
У блакітным полі пад мітрай залатая манаграма S[igismundus] A[ugustus] і літары R[ex] P[oloniae]. Атрыманы ў 1561 г.
[рэдагаваць] Гісторыя
[рэдагаваць] Заснаваньне
Паселішча ўзьнікла на дзяржаўных землях, што знаходзіліся ў трыманьні Радзівілаў (Гарадзенскае і Кнышынскае староствы). У 1526 або 1527 годзе Я. М. Радзівіл заклаў карчму на рацэ Мета (Нета), на вялікім шляху з Горадні да Праўдзішак. У 1540 годзе каралева і вялікая княгіня Бона Сфорца заснавала фальварак, названы Зыгмунтова ў гонар мужа (Жыгімонта I) і сына (Жыгімонта II Аўгуста).[1]
[рэдагаваць] Храналёгія
- 1555: першы ўспамін, мястэчка ў Падляскім ваяводзтве Вялікага Княства Літоўскага.
- 17 траўня 1557: Жыгімонт II Аўгуст надаў Аўгустову Магдэбурскае права і дазволіў праводзіць 2 кірмашы штогод; пазьней вялікі князь заснаваў у мястэчку праваслаўную царкву.[1]
- 1569: паводле ўмоваў Люблінскай уніі перайшоў да Каралеўства Польскага.
- 1561: атрымаў мескі герб «у блакітным полі пад мітрай залатая манаграма S[igismundus] A[ugustus] і літары R[ex] P[oloniae]».[2]
- 1570: цэнтар Аўгутоўскага староства.
- 1795: у выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай апынуўся ў складзе Прусіі, а з 1815 году — у Расейскай імпэрыі.
- 1837: цэнтар Аўгустоўскай губэрні.
- 1 студзеня 1919: згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ўвайшоў у склад Беларуская ССР, цэнтар павету («падраёну») Гарадзенскага раёну.[3]
- 1921: паводле ўмоваў Рыскай мірнай дамовы, апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, цэнтар павету Беластоцкага ваяводзтва.
- 1939: у Беларускай ССР.
- 1940: цэнтар Аўгустоўскага раёну Беластоцкай вобласьці.
- 1941—1944: знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.
- 16 жніўня 1945: улады СССР перадалі Аўгустоў Польшчы.
[рэдагаваць] Насельніцтва
[рэдагаваць] Выдатныя мясьціны
- Аўгустоўскі канал (1825—1839)
- Былая праваслаўная царква, цяпер касьцёл Маці Божай Чэнстахоўскай
- Забудова XIX — пач. ХХ ст.
- Капліца-пахавальня Трушкоўскіх
- Касьцёл Найсьв. Сэрца Езуса і Сьв. Барталамея (1906—1911)
- Комплекс Яхт-клюбу
- Могілкі каталіцкія
- Парк
- Рынак
- Сядзіба ген. Ігната Прандзінскага
[рэдагаваць] Галерэя
-
Помнік Жыгімонту I на Рынку
[рэдагаваць] Крыніцы
- ^ a b Валерый Пазднякоў. Аўгустаў // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 265
- ^ Аўгустаў // Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998.— 287 с. ISBN 985-07-0131-5.
- ^ У якіх межах былі абвешчаныя Беларуская Народная Рэспубліка і БССР? // 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002.— 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- ^ Августов // Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
[рэдагаваць] Літаратура
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 684 с.: іл. ISBN 985-11-0314-4.
- Аўгустаў // Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998.— 287 с. ISBN 985-07-0131-5.
- Augustów // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom I: Aa — Dereneczna. — Warszawa, 1880. S. 53—54
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Аўгустоў — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Аўгустоўскі павет | ||
|---|---|---|
| Сядзіба павету |
Аўгустоў
|
|
| Гарадзкія гміны |
Аўгустоў
|
|
| Сельска-гарадзкія гміны | ||
| Сельскія гміны | ||
| Падляскае ваяводзтва | ||
|---|---|---|
| Сядзіба ваяводзтва | ||
| Гарады са статусам павету | ||
| Паветы |
Аўгустоўскі · Беластоцкі · Бельскі · Высокамазавецкі · Гайнаўскі · Граеўскі · Замбраўскі · Кольненскі · Ломжынскі · Монькаўскі · Сакольскі · Сейненскі · Сувальскі · Сямяціцкі
|
|
| Сядзібы паветаў | ||
| Беластоцкая вобласьць БССР (1939—1944) | |
|---|---|
| Цэнтар вобласьці | |
| Раёны |
Аўгустоўскі • Беластоцкі • Бельскі • Бранскі • Ваўкавыскі • Гарадзенскі • Граеўскі • Дамброўскі • Заблудаўскі • Замбраўскі • Кольнаўскі • Крынкаўскі • Лапскі • Ломжынскі • Монькаўскі / Кнышынскі • Парэцкі • Саколкаўскі • Сапоцкінскі • Скідальскі • Сьвіслацкі • Сьнядоўскі • Цеханавецкі • Чыжаўскі • Ядвабнаўскі
|
| Цэнтры раёнаў | |