Аўгуста Роа-Бастас
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Аўґу́ста Ро́а Ба́стас (па-гішпанску: Augusto Roa Bastos) (13 чэрвеня 1917, Асунсьён – 26 красавіка 2005) — параґвайскі пісьменьнік.
Зьмест |
[рэдагаваць] Біяграфія
Бацька – індзеец гуарані, маці – родам з Партугаліі. Сышоў добраахвотнікам на Чакскую вайну, служыў на фронце санітарам (пазьней гэты досьвед склаў аснову рамана Роа Бастоса Сын чалавечы, 1960). У 1945 жыл і працаваў журналістам у Вялікабрытаніі, Францыі, Нямеччыне. Пасьля 1947 жыл у Буэнас-Айрэсе, у 1976-1989 – у Францыі, пасьля падзеньня дыктатуры Стрэснэра вярнуўся на радзіму.
У 1982 быў пазбаўлены парагвайскага грамадзянства, з 1983 – грамадзянін Гішпаніі.
[рэдагаваць] Творчасьць
Найболей вядомы антыдыктатарскім раманам Я, Вярхоўны (1974).
[рэдагаваць] Прызнаньне
Ляўрэат прэміі Мігель дэ Сэрвантэс (1989) і іншых узнагарод.
[рэдагаваць] Публікацыі на беларускай мове
[рэдагаваць] Бібліяграфія
- 1942 - El ruiseñor de la aurora, y otros poemas
- 1947-1949 - El naranjal ardiente, nocturno paraguayo
- 1950 - El fiscal
- 1960 - Hijo de hombre
- 1974 - Yo, el Supremo
- 1979 - Lucha hasta el alba
- 1992 - Vigilia del Almirante
- 1996 - Madama Sui
- 1953 - El trueno entre las hojas
- 1967 - Los pies sobre el agua
- 1969 - Moriencia
- 1972 - Cuerpo presente, y otros textos
- 1974 - El pollito de fuego
- 1974 - Los Congresos
- 1976 - El somnámbulo
- 1979 - Los Juegos
- 1980 - Antología personal
- 1984 - Contar un cuento, y otros relatos
- 1996 - Metaforismos
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
- Аўгуста Роа Бастас на сайте Центра Сэрвантэса (гішп.)
- [1] (гішп.)
- [2] (ням.)

