Аўгустоўская пушча

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук

Аўгустоўская пушча — прыродна-лясная тэрыторыя на памежжы трох дзяржаваў — Беларусі, Польшчы і Летувы. Плошча пушчы складае каля 160 тыс. га. (у межах Беларусі разьмешчаныя каля 12 тыс. га)

Зьмест

[рэдагаваць] Гісторыя

Ранейшыя назвы абшару — Гарадзенская пушча, Перстуньская пушча. Пушча некалі займала тэрыторыю ад Горадні на паўднёвым усходзе да Балтыйскага мора.

У часы ВКЛ пушча знаходзілася ва ўласнасьці вялікага князя. Ён мог надзяліць баярына кавалкам лесу, дазволіўшы яму стварыць там паселішчы, займацца земляробствам ці засноўваць борці.

У кірунку пушчы была накіравана славянская калянізацыя земляў. Ужо ў пачатку XVI ст. русінскія паселішчы зьявіліся на другім баку пушчы, ў ваколіцах прускай мяжы (у Даўспудзе і Рачках былі закладзеныя праваслаўныя цэрквы), і такім чынам, продкі сучасных беларусаў атрымалі супольную мяжу зь немцамі. Аднак, русінскія анклявы праіснавалі там нядоўга і зьніклі пасьля спусташальных войнаў XVII — XVIII стст. Па меры высяканьня Гарадзенскай пушчы і аддаленьня яе ад Горадні, пушча стала называцца Перстуньскай. Назва зьвязана з мясцовасьцю Перстунь, якая была адміністратыўным цэнтрам мясцовых вялікакняскіх валоданьняў[1].

[рэдагаваць] Прырода

Беларуская частка пушчы — адзін з найвялікшых хваёвых лясных масіваў Беларусі. Ён займае паўночна-заходнюю частку Гарадзенскага раёну на поўнач ад Аўгустоўскага канала. У пушчы склаўся ўнікальны прыродны комплекс з рэдкімі відамі расьлінаў і жывёлін: 22 віды сысуноў, 121 — птушак, 17 — амфібіяў і рэптыліяў, 103 — мохападобных, 13 — лішайнікаў, 371 від судзінкавых расьлінаў. 27 відаў расьлін і жывёлін занесеныя ў Чырвоную кнігу Беларусі, шэраг відаў зьмешчаны ў Эўрапейскі Чырвоны сьпіс расьлінаў і жывёлін. У 1978 року на беларускай частцы пушчы быў створаны біялягічны заказьнік дзяржаўнага значэньня Сапоцкінскі.

Польская частка пушчы складае каля 114 тыс. га. У яе паўночнай частцы, што за ўнікальнасьць ляндшафту была названая паўночным Палесьсем, утвораны Вігерскі Нацыянальны Парк, разьмешчаны вакол возера Вігры. На астатніх плошчах былі ўтвораныя пятнаццаць запаведнікаў, зь якіх большасьць знаходзіцца ў зоне, якая прылягае да Аўгустоўскага каналa. Паўднёвы адрэзак каналa пралягае па тэрыторыі, што належыць да Бебжаньскай Катлавіны, мяжуе зь Бебжаньскім Нацыянальным Паркам. Гэты раён быў ахоплены Рамсарскай Канвэнцыяй.

[рэдагаваць] Крыніцы

  1. ^ Разьдзел напісаны паводле: А. Вашкевіч, Дз. Нарэль. Паміж Ласоснай і Чорнай Ганчай. Гісторыя каталіцкіх парафій у паўднёва-ўсходняй частцы Аўгустоўскай пушчы. С.11, 13

[рэдагаваць] Літаратура

Асабістыя прылады
На іншых мовах