Аўгуст Актавіян
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Гай Ю́лій Цэ́зар Актавія́н А́ўгуст (па-лацінску: Gaius Iulius Caesar Octavianus, пры нараджэньні — Гай Актавій Турын, па-лацінску: Gaius Octavius Thurinus) (23 верасьня 63 году да н. э., Рым – 19 жніўня 14 году, Нола) — рымскі палітык, першы імпэратар Рыму, заснавальнік прынцыпату (зь іменем Imperator Caesar Augustus, з 16 студзеня 27 году да Н.Хр.), Вялікі пантыфік з 12 году н. э. Бацька айчыны з 2 году да н. э. Внучатый пляменьнік Цэзара, усыноўлены ім у завяшчаньні.
Таксама шматкратны консул (43 год да н. э., 33 да н. э., 31 да н. э. - 23 да н. э., 5 да н. э., 2 да н. э., трыбун (па-лацінску: Tribuniciae potestatis), з 23 да н. э.), цэнзар (з 29 году да н. э.).
Поўны тытул да моманту сьмерці:
Imperator Caesar Divi filius Augustus, Pontifex Maximus, Consul XIII, Imperator XXI, Tribuniciae potestatis XXXVII, Pater Patriae (Імпэратар, сын Бажэственннага Цэзара, Аўгуст, Вялікі Пантыфік, Консул 13 раз, Імпэратар 21 раз, нададзены ўладай народнага трыбуна 37 раз, Бацька Айчыны)
[рэдагаваць] Біяграфія
Паходзіў з багатага плябейскага роду, пераведзенага Юліем Цэзарам у патрыцыі. Рос у абстаноўцы пастаяннай барацьбы за ўладу. Меў слабое здароўе, але імкнуўся ў палітыку і, стаўшы цэзарыянцам, ужо ў 15 гадоў выконваў дзяржаўныя даручэньні і пэўны час нават быў прэфэктам Рыма.
У адкрытым пасьля сьмерці Цэзара завяшчаньні той усынаўляў Актавіяна і пакідаў яму большую частку сваёй маёмасьці. Пасьля ваганьняў і насуперак матчынай волі Актавіян вырашыў прыняць спадчыну, паехаў у Рым, абвесьціў, што зробіць усё магчымае для выкананьня пасьмяротнае волі Цэзара і адпомсьціць забойцам.
Яму давялося сутыкнуцца зь іншым цэзарыянцам – Маркам Антоніем, але ў змаганьні зь ім Актавіян набраў папулярнасьці і пасябраваў з Цыцэронам. У выніку бязьлітаснага змаганьня і сэрыі міжусобных войнаў Актавіян заваяваў уладу, стаў першым імпэратарам і ўсталяваў стабільнасьць у краіне.
У сфэры вонкавай палітыкі Актавіян закончыў заваёву Гішпаніі (27—19 гг. да Н.Хр.). Пірэнейская паўвыспа і Галія трывала ўвайшлі ў сыстэму рымскіх правінцыяў, была заваёваная Паннонія і Далмацыю, дасягнутыя берагі Эльбы, падпарадкаваныя заходнія германцы, умацаваная мяжа па Райне.
Найвялікшай паразай стаў разгром ў 9 годзе трох рымскіх легіёнаў на чале з Публіем Квінтыліем Варам ў Тэўтабургскім Лесе ў выніку раптоўнага нападу германцаў на чале з Армініем. Паўстаньне ў Паноніі (6—9 гг.) і параза ў Тэўтабургскім лесе прымусілі Актавіян адмовіцца ад далейшых выправаў.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Аўгуст Актавіян — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

