Аўгуст Стрындбэрг

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Юган Аўгуст Стрындберг

Юган Аўгуст Стрындбэрг (18491912) — швэдзкі пісьменьнік-празаік, драматург і жывапісец, заснавальнік сучаснай швэдзкай літаратуры і сучаснага тэатру.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Бацька пісьменьніка быў негацыянтам з арыстакратычнага роду, маці — прыслужніцай. У 1867—1872 вучыўся ва Ўпсальскім унівэрсытэце. У 1872 напісаў сваю першую драму «Мэстэр Улуф». Моцна маючы патрэбу ў маладосьці, выпрабаваў шэраг прафэсій (настаўніка, бібліятэкара, актора і інш.)

Пісьменьнік быў тройчы жанаты. У палітыцы прытрымліваўся сацыялістычных, нават анархічных поглядаў, што адлюстроўвалася і ў яго літаратурных творах. У пачатку XX стагодзьдзя ён быў адным з уладароў дум заходняй цывілізацыі. У разьвіцьці стылю Стрындбэрг адпраўной плятформай быў натуралізм, а канчатковай — той раньні экспрэсіянізм, які ўжо з канца XIX стагодзьдзя узьнікаў эпізадычна ў літаратуры шэрагу эўрапейскіх краінаў.

У гонар Стрындбэрга названы кратэр на Меркурыі.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аўгуст Стрындбэргсховішча мультымэдыйных матэрыялаў