Аўкцыён

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Аўкцыён, Аўкцыя (ад лац. auctio (auctionis) - продаж з таргоў) - продаж з публічных таргоў, пры якім тавар або маёмасьць набываецца асобай, якая прапанавала найбольшую цану.

Аўкцыйны продаж можа быць прымусовым (пры працэдуры банкруцтва), арганізаваны самім прадаўцом або зладжаны праз спэцыяльную арганізацыю, якая выступае ў дадзеным выпадку як камісіянэр.

Віды аўкцыёнаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Ангельскі аўкцыён — аўкцыён, пры якім стаўкі падымаюцца ўверх, пакуль ня спыняцца прапановы і тавар ня будзе прададзены апошняму пакупніку, які запрапанаваў найвышэйшую цану
  • Галяндзкі аўкцыён — аўкцыён, пры якім спачатку пакупнікі абвяшчаюць свае цэны, а прадавец потым абвяшчае сваю мінімальную цану. У выніку гешэфты заключаюцца з пакупнікамі, што абвесьцілі цану, вышэйшую за абвешчаную прадаўцом.
  • Аўкцыён Vickrey — аўкцыён на якім заяўкі падаюцца ў запячатаных капэртах. На самім аўкцыёне капэрты ўскрываюцца і стаўкі агалошваюцца. Выйграе заяўка наступная за самай вялікай.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аўкцыёнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў