Аўкштота
Аўкшто́та (па-летувіску: Aukštaitija) — этнаграфічны рэгіён Летувы. Знаходзіцца ў Цэнтральналетувіскай нізіне, у басэйне Віліі. Сталіцай лічыцца горад Панявеж. Аўкштота лічыцца гістарычным цэнтрам летувіскай дзяржавы.
З прычыны разьмяшчэньня Аўкштоты на ўзвышшы адносна Жамойці, яна атрымала сваю назву ад летувіскага слова «aukštas», якое азначае «высокі».
На тэрыторыі Аўкштоты ўжываецца адзін з двух дыялектаў летувіскай мовы — «аўкштоцкі дыялект».
Зьмест |
Геаграфія [рэдагаваць]
Аўкштота знаходзіцца ў паўночна-ўсходняй частцы Летувы. Асноўнымі гарадамі Аўкштоты зьяўляюцца:
- Панявеж — 119 749 жыхароў (лічыцца сталіцай Аўкштоты)
- Янава — 34 954 жыхары
- Уцяна — 33 860 жыхароў
- Кейданы — 32 048 жыхароў
- Вісагіня — 29 554 жыхары (горад быў пабудаваны ў савецкія часы, таму большасьць жыхароў — гэта расейцы і беларусы)
- Вількамір — 28 759 жыхароў
- Радзівілішкі — 20 339 жыхароў
Па ўсім рэгіёне багата азёраў, асабліва ва ўсходняй частцы.
Гісторыя [рэдагаваць]
Аўкштота была далучана да Вялікага княства Літоўскага ў ХІІІ стагодзьдзі. Ґедымін назваў гэтую зямлю Eustoythen (зямля Аўкштоты). У Прускіх хроніках Аўкштота ўзгадваецца пад назвай Austechia ў 1326 годзе. Палітычна, Аўкштоцкае княства з ХІІІ стагодзьдзя уваходзіла ў склад ВКЛ са сталіцай ў Троках, з XV стагодзьдзя было пераўтворана ў Трокскае ваяводзтва. У канцы ХІХ стагодзьдзя, пасьля ўзьнікненьня летувіскага нацыяналістычнага руху, Аўкштота, разам з Жамойцю, была абвешчана цэнтрам вакол якога ўзьнікла ВКЛ, ня гледзячы на адсутнасьць ніякіх доказаў.
Дэмаграфія [рэдагаваць]
Мясцовыя жыхары размаўляюць на аўкштоцкім дыялекце летувіскай мовы. Згодна з новымі дасьледаваньнямі летувіская мова дзеліцца ня толькі на жамойцкі і аўкштоцкі дыялекты, але і на яшчэ два субдыялекты — судоўскі і дзуцкі, якія, разам, утвараюць аўкштоцкі дыялект.
Сымбалі [рэдагаваць]
Сучасныя сымбалі Аўкштоты (сьцяг і герб), былі афіцыйна зацьверджаныя ў сакавіку 2007 году.
| Рэгіёны Летувы | ||
|
Аўкштота · Дзукія · Малая Летува · Сувалкія · Жамойць |
||

