Аўн Сан Су Чжы
Аун Сан Су Чжы (нарадзілася 19 чэрвеня 1945) — м’янманскі палітычны дзяяч, лідэр апазыцыі ваеннай хунты, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру (1991).
Нарадзілася ў Рангуне, дачка лідэра руху за незалежнасьць Бірмы Аўн Сана, забітага ў 1947 годзе. Аўн Сан Су Чжы пакінула Бірму ў 1960 годзе, скончыла Оксфардзкі ўнівэрсытэт, жыла ў Ангельшчыне.
У 1972 годзе выйшла замуж за тыбэтоляга Міхаэля Эйрыса. У іх нарадзілася двое сыноў.
У 1988 годзе вярнулася ў Бірму. У верасьні 1988 году стала адным зь лідэраў апазыцыйнай Нацыянальнай лігі за дэмакратыю. На выбарах у траўні 1990 году НЛД атрымала больш за 80 % месцаў у парлямэнце М’янмы, аднак кіруючы рэжым ігнараваў вынікі выбараў. Ляўрэат прэміі памяці прафэсара Таролфа Рафта (1990). У кастрычніку 1991 году Аўн Сан Су Чжы стала ляўрэатам Нобэлеўскай прэміі міру, аднак улады не дазволілі ёй выехаць за мяжу, каб атрымаць узнагароду. З 1989 па 1995 і з 2000 па 2002 знаходзілася пад хатнім арыштам. У траўні 2003 году зноў была арыштаваная, пазьней зьмешчаная пад хатні арышт, які падоўжыўся на гэты раз да 13 лістапада 2010 году. Аўн Сан Су Чжы прысвечана песьня «Walk On» групы U2.
У 2008 годзе ўзнагароджана найвышэйшай узнагародай ЗША — Залатым мэдалём Кангрэса.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Аўн Сан Су Чжы — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Ляўрэаты Нобэлеўскай прэміі міру (1976—2000) | |
|---|---|
|
Бэці Ўільямз / Мэйрыд Карыган (1976) • Міжнародная амністыя (1977) • Анвар Садат / Мэнахем Бэгін (1978) • Маці Тэрэза (1979) • Адольфа Эсківэль (1980) • КВКУ ААН (1981) • Альва Мюрдаль / Альфонса Гарсія Роблес (1982) • Лех Валэнса (1983) • Дэсмонд Туту (1984) • ЛСПЯВ (1985) • Элі Візэль (1986) • Оскар Арыяс Санчэс (1987) • МС ААН (1988) • Тэндзін Г’яца (Далай-лама XIV) (1989) • Міхаіл Гарбачоў (1990) • Аўн Сан Су Чжы (1991) • Рыгабэрта Мэнчу (1992) • Нэльсан Мандэла / Фрэдэрык Вілем дэ Клерк (1993) • Ясір Арафат / Шымон Пэрэс / Іцхак Рабін (1994) • Пагуоскія канфэрэнцыі / Джозэф Ротблат (1995) • Карлюш Бэлю / Жазэ Рамуш-Орта (1996) • МРЗПМ / Джодзі Ўільямз (1997) • Джон Г’юм / Дэйвід Трымбл (1998) • Лекары бязь межаў (1999) • Кім Дэ Чжун (2000)
Поўны сьпіс | (1901—1925) | (1926—1950) | (1951—1975) | (1976—2000) | (2001—2025) |
|