Аўрора (крэйсэр)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Крэйсер Аўрора

«Аўро́ра»крэйсэр 1-га ранга Балтыйскага флёта, вядомы сваёй роляй у Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года. Закладзены ў 1897 у Санкт-Пецярбурзе на судабудаўнічым заводзе Новае Адміралцейства. Названы ў гонар ветразневага фрэгата «Аўрора», які вылучыўся пры абароне Петрапаўлаўска-Камчацкага.

Карабель прызначаўся для выкананьня функцый крэйсэра-разьведчыка і барацьбы з гандлёвым судаходзтвам супраціўніка на невялікай аддаленнасьці ад баз, а таксама для падтрымкі браненосцаў у эскадраным баі. Фактычна ня мог вырашаць ніводную з гэтых задачаў з-за недастатковай (на 1900-я гг.) для крэйсэра дальнасьці плаваньня, малой хуткасьці, слабога ўзбраеньня і абароны, таму з 1908 г. выконваў функцыі вучэбнага крэйсэра.

Канструкцыйна адносіўся да тыпу бранепалубных крэйсэраў, тактычна — да крэйсэраў-вынішчальнікаў гандлю.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Аўрора (крэйсэр)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў