Аўстрыйская імпэрыя
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Аўстрыйская імпэрыя — (ням: Kaisertum Österreich) дзяржава ў Цэнтральнай Эўропе з сталіцай у Вене, якая аб’ядноўвала ўсе ўладаньні Габсбургаў, якія дагэтуль ня мелі агульнай назвы. Была створаная ў 1804 г. імпэратарам Францам II у адказ на абвяшчэньне Напалеона I імпэратарам. У 1806 пасьля націску з боку Напалеона была скасавана Сьвяшчэнная Рымская імпэрыя.
У 1867 пасьля няўдалай спробы правядзеньня рэформаў і зьяўленьня так званага кампраміса Аўстрыйская імпэрыя была пераўтворана ў дуалістычную манархію — Аўстра-Вугоршчыну, якая падзялалася на землі аўстрыйскай і вугорскай кароны, але пад уладаю аднаго манарха.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Аўстрыйская імпэрыя — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў