Аўтабіяграфія (песьня)
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
(Перанакіравана з «Аўтабіяграфія»)
Аўтабіяграфія (па-польску: Autobiografia) — песьня польскага гурта Perfect, напісаная ў 1982 годзе на музыку Зьбігнева Голдыса і словы Богдана Алевіча.
У 2006 годзе песьня была перакладзеная на беларускую мову Міхалам Анемпадыставым і была выкананая на публіцы 12 сакавіка 2006 году ў часе канцэрту «Салідарныя зь Беларусьсю» ў Варшаве. Песьню выконвалі Лявон Вольскі і Ігар Варашкевіч.
Пазьней у тым жа годзе жывы запіс з гэтага канцэрту быў выдадзены на складанцы Прэм'ер Тузін 2006. На «Рок-каранацыі-2006» сьпеў «Аўтабіяграфія» атрымаў узнагароду «Хіт году».
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
| Гэта — накід артыкула па музыцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |