Аўтабіяграфія (песьня)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Аўтабіяграфія (па-польску: Autobiografia) — песьня польскага гурта Perfect, напісаная ў 1982 годзе на музыку Зьбігнева Голдыса (Zbigniew Hołdys) і словы Богдана Алевіча (Bogdan Olewicz).

У 2006 годзе песьня была перакладзеная на беларускую мову Міхалам Анемпадыставым і была выкананая на публіцы 12 сакавіка 2006 году ў часе канцэрту «Салідарныя зь Беларусьсю» ў Варшаве. Песьню выконвалі Лявон Вольскі і Ігар Варашкевіч.

Пазьней у тым жа годзе жывы запіс з гэтага канцэрту быў выдадзены на складанцы Прэм'ер Тузін 2006. На «Рок-каранацыі-2006» сьпеў «Аўтабіяграфія» атрымаў узнагароду «Хіт году».

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]