Аўтамабіль

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Асабісты аўтамабіль

Аўтамабі́ль (па-грэцку: αὐτός — «сам» і лацінскага: mobilis — «рухаецца») — самаходны, мэханічны транспартны сродак з уласным рухавіком і крыніцай энэргіі, як то выкарыстоўваючы бэнзін, дызэльнае паліва, газ, акумулятарная батарэя. Аўтамабілі прызначаныя для выкарыстаньня пераважна на дарогах, у іх маюцца, як правіла, чатыры колы, і вырабляюцца галоўным чынам для перавозкі людзей, а не тавараў[1].

Ва ўсім сьвеце налічваецца каля 600 млн легкавых аўтамабіляў, што складае прыкладна адзін аўтамабіль на адзінаццаць чалавек[2][3]. Колькасьць асабістых аўтамабіляў хутка павялічваецца, асабліва ў Кітаі й Індыі[4].

Зьмест

[рэдагаваць] Гісторыя

Першыя вядомыя рысункі аўтамабіля, са спружынным прывадам, належаць Леанарда да Вінчы, аднак ні дзейснага асобніка, ні зьвестак пра ягонае існаваньне да нашых дзён не дайшло. У 2004 годзе экспэрты Музэя гісторыі навукі з Флярэнцыі змаглі аднавіць па рысунках гэты аўтамабіль, даказаўшы тым самым правільнасьць ідэяў Леанарда. У эпоху Адраджэньня й пазьней у шэрагу эўрапейскіх краін «самарушныя» каляскі й экіпажы са спружынным рухавіком будаваліся ў адзінкавых колькасьцях для ўдзелу ў маскарадах і парадах.

У 1769 годзе францускі вынаходнік Нікаля Жазэф Кюньё выпрабаваў першы ўзор машыны з паравым рухавіком[5], вядомы як «малыя калёсы Кюньё», а ў 1770 годзе — «вялікія калёсы Кюньё». Сам вынаходнік назваў яе «Вогненныя калёсы» — яна прызначалася для буксіроўкі артылерыйскіх гармат. «Каляску Кюньё» лічаць папярэдніцай ня толькі аўтамабіля, але й паравоза, бо яна прыводзілася ў рух сілай пару. У 1791 годзе расейскі вынаходнік Іван Кулібін вырабіў «самакатны воз».

Карл Бэнц, першы вытворца сучасных аўтамабіляў

Пра транспартныя сродкі, якія рухаюцца за кошт працы пары думалі ў XVII стагодзьдзі. Ксёндз з Фляндрыі Фэрдынанд Вэрбэст паказаў кітайскаму манарху транспартны сродак, які будзе рухацца ад энэргіі паравога рухавіка. Наступным важным момантам у гісторыі аўтамабіля — першы рухавік на бэнзінавым паліве Зыгфрыда Маркуса каля 1870 года.

Аўтамабіль, які працуе на чатырох-тактным бэнзінавым рухавіку, быў пабудаваны ў Мангайме ў Нямеччыне Карлам Бэнцам у 1885 годзе. Бэнц атрымаў патэнт ў студзені наступнага года пад эгідай сваёй буйной кампаніі, Benz & Cie., якая была заснаваная ў 1883 годзе. Масавая вытворчасьць такім аўтамабіляў пачалася ў 1888 годзе. Готліб Даймлер разам зь Вільгельмам Майбахам у 1889 у Штутгарце стварылі аўтамабіль, які працуе па падобнай схеме.

У 1879 годзе Бэнц атрымаў патэнт на свой ​​першы рухавік, які быў распрацаваны ў 1878 годзе. Многія зь ягоных іншых вынаходхтваў, як то выкарыстаньне рухавіка ўнутранага згараньня, далі магчамасьць распрацаваць магчымыя сыстэмы сілкаваньня транспартнага сродку.

У 1896 годзе Готліб Даймлер вырабіў першае таксі й грузавік. У апошнім дзесяцігодзьдзі XIX стагодзьдзя ў Нямеччыне, Францыі й Ангельшчыны зарадзілася аўтамабільная прамысловасьць. У першай чвэрці XX стагодзьдзя шырокі распаўсюд атрымалі электрамабілі й аўтамабілі з паравым рухавіком. У 1900 годзе прыкладна палова аўтамабіляў у ЗША была мела паравы ход, у 1910-х гадох у Нью-Ёрку ў таксі працавала да 70 тысячаў электрамабіляў.

У тым жа 1900 годзе Фэрдынанд Паршэ сканструяваў электрамабіль з чатырма вядучымі коламі, у якіх разьмяшчаліся прыводзячыя іх у рух электрарухавікі. Праз два гады нідэрляндзкая фірма Spyker выпусьціла гоначны аўтамабіль з поўным прывадам, абсталяваны міжасевым дыфэрэнцыялам[6].

Браты Стэнлі выраблялі каля тысячы аўтамабіляў у год. У 1909 годзе браты адкрылі першы ў Каларада гатэль люкс-клясы, і ад чыгуначнай станцыі да гатэля госьцяў вазіў паравы аўтобус, што стала фактычным пачаткам аўтамабільнага турызму. Фірма Stanley выпускала аўтамабілі на паравым ходзе да 1927 году. Нягледзячы на шэраг вартасьцяў, як то добрая цяга, шматпаліўнасьць, паравыя аўтамабілі сышлі з рынку да 1930-х з-за сваёй неэканамічнасьці й складанасьцяў пры эксплюатацыі.

Немалы ўнёсак у шырокае распаўсюджваньне аўтамабільнага транспарту зрабіў амэрыканскі вынаходнік і прамысловец Гэнры Форд, які вынайшаў і пачаў выкарыстоўваць з 1913 году канвэерную сыстэму зборкі аўтамабіляў. У 1923 годзе фірма Бэнца вырабіла першы грузавы аўтамабіль з рухавіком Дызэля.

[рэдагаваць] Будова

[рэдагаваць] Хадавая частка

Пярэдняя падвеска на падвойных папярочных падважніках.

Хадавая частка складаецца з рамы, пярэдняга й задняга мастоў (восяў), падвескі й колаў з пнэўматычнымі шынамі. Рама зьяўляецца асновай для мацаваньня ўсіх мэханізмаў аўтамабіляў, а таксама кузава або кабіны й грузавой плятформы ў грузавых аўтамабіляў. У легкавых аўтамабілях і аўтобусах шырока прымяняюцца бязрамныя канструкцыі, у якіх усе мэханізмы прымацаваныя да корпуса суцэльнамэталічнага апорнага кузава. Масты аўтамабіляў перадаюць вэртыкальную нагрузку ад рамы або кузава на колы, а штурхаючыя й тармазныя намаганьні — ад колаў да рамы або кузава. Пярэдні мост складаецца з бэлькі й шарніраў, якія злучаныя зь ёй паваротных цапфаў, з дапамогай якіх аўтамабіль робіць паварот. Задні мост вырабляюць звычайна парожнім. У ім разьмешчана частка мэханізмаў сілавой перадачы. Падвеска пругка злучае масты з рамай і разам з шынамі зьмякчае штуршкі й удары, якія ўзьнікаюць падчас руху аўтамабіляў.

У якасьці пругкага элемэнта падвескі ўжываюць рысоры, то бок пругкія бэлькі, складзеныя з асобных сталёвых лістоў, або вітыя спружыны, выкарыстоўваюць таксама стрыжневую, гумовую, пнэўматычную й пнэўмагідраўлічную падвескі. Для пярэдніх колаў легкавых аўтамабіляў шырока ўжываюць гэтак званую «незалежную падвеску», у якой пругкі элемэнт злучае раму або кузаў непасрэдна з колам. Для гашэньня ваганьняў падвескі ва ўсіх легкавых і ў некаторых грузавых аўтамабілях ўсталёўваюць гідраўлічныя або мэханічныя, то бок фрыкцыйныя, амартызатары.

Для паляпшэньня манэўранасьці колы транспартных сродкаў усталёўваюцца з пэўнымі кутамі развалу й сыходжаньня. Для кантролю й рэгуляваньня гэтых парамэтраў прымяняюцца спэцыяльныя лазэрныя або кампутарныя стэнды «развал-сыходжаньне». Акрамя таго, колы транспартных сродкаў падлягаюць пэрыядычнаму балянсаваньню на адмысловых балянсавальных станках.

[рэдагаваць] Рухавік

Рухавік «Mercedes V6» 1996 году вырабу.

Асноўным тыпам рухавіка сучасных аўтамабіляў зьяўляецца поршневы рухавік унутранага згараньня. Значныя пэрспэктывы разьвіцьця мае аўтамабіль з газатурбінным рухавіком унутранага згараньня. Электрычныя (акумулятарныя) аўтамабілі прымяняюцца для гарадзкіх перавозак лёгкіх і дробных грузаў. Паравыя аўтамабілі зараз амаль не ўжываюцца. Паводле выглядзе паліва, якое выкарыстоўваецца для поршневых рухавікоў унутранага згараньня, адрозьніваюць:

Карбюратарныя й дызэльныя аўтамабілі складаюць зараз асноўную частку аўтамабільнага парку. Да дызэльных аўтамабіляў ставяцца пераважна грузавыя аўтамабілі вялікай грузападымальнасьці й аўтобусы сярэдняй і вялікай умяшчальнасьці. Газабалённыя й газагенэратарныя аўтамабілі працуюць на мясцовых відах паліва.

Рухавік пераўтварае цеплавую энэргію паліва ў мэханічную, у выніку чаго на вале рухавіка ўзьнікае крутоўны момант. Сучасныя карбюраторныя аўтамабільныя рухавікі працуюць на чатырохтактным працоўным працэсе. Яны маюць магутнасьць ад 25 да 450 к. с. пры хуткасьці кручэньня каленчатага вала 3000—4500 аб/хв. Дызэльныя чатырохтактныя й двухтактныя рухавікі маюць магутнасьць ад 100 да 450 к. с. пры 1500—2500 аб/мін. Колькасьць цыліндраў вагаецца ад двух, у мікралітражных аўтамабілях, да дванаццаці, у магутных цяжкіх грузавых аўтамабілях і легкавых аўтамабіляў вялікага літражу. Разьмяшчэньне цыліндраў звычайна зьяўляецца вэртыкальна аднараднае або V-вобразнае. Рухавік разьмяшчаецца ў пярэдняй частцы аўтамабіля на ягонай падоўжнай восі або з боку кіроўцы. У легкавых аўтамабілях і аўтобусах рухавік часта разьмяшчаюць у задняй частцы ўздоўж або ўпоперак да кузава.

[рэдагаваць] Трансмісія

Сілавая перадача, то бок трансмісія, служыць для перадачы крутоўнага моманту ад каленчатага вала рухавіка да вядучых колаў аўтамабіля. Яна складаецца з скрынкі перадачаў, мэханізму счапленьня, карданнай перадачы, галоўнай перадачы, дыфэрэнцыялу й паўвосяў, злучаных са ступіцах вядучых колаў. Скрынка перадачаў дазваляе павялічваць крутоўны момант на вядучых колах аўтамабіля пры павелічэньні супраціву руху, напрыклад, на ўздыме ці пры разгоне. Акрамя таго, яна дазваляе зрабіць задні ход і забясьпечвае доўгае разьяднаньне рухавіка зь вядучымі коламі, неабходнае падчас пуску рухавіка й халастога ходу. Паводле спосабу зьмены перадаткавага ліку скрынкі перадач падзяляюца на:

  • ступенькавыя;
  • бясступенькавыя;
  • камбінаваныя.

У сучасным аўтамабілі распаўсюджаныя простыя ступенькавыя скрынкі перадач. Счапленьне служыць для разьяднаньня й павольнага злучэньня працуючага рухавіка з скрынкай перадач, у выніку чаго забясьпечваецца павольнае крананьне аўтамабіля зь месца й памяншэньне ўдарных нагрузак на зубцы шасьцерняў скрынкі перадач пры іхным пераключэньні. Паводле спосабу перадачы крутоўнага моманту счапленьня падзяляюцца на:

  • фрыкцыйныя — крутоўны момант перадаецца за кошт сілы трэньня паміж вядучымі й кіраванымі элемэнтамі мэханізму (звычайна дыскамі, які прыціскаюцца адзін да аднаго спружынамі;
  • гідраўлічныя (гідрамуфта) — крутойны момант перадаецца пры дапамозе вадкасьці, цыркулявалай паміж вядучым элемэнтам — помпавым лопасцевым колам і кіраваным элемэнтам — турбінным колам;
  • камбінаваныя — прымяняюцца ў аўтамабілях з простай ступенькавай скрынкай перадач, гэтак гідрамуфта забясьпечвае вельмі павольны разгон аўтамабіля, але не прадухіляе ўдары паміж зубцамі шасьцерняў скрынкі перадач пры іхным пераключэньні як фрыкцыйная муфта.

Карданная перадача зьвязвае агрэгаты сілавой перадачы, валы якіх разьмешчаны пад некаторым кутом, які зьмяняецца падчас руху аўтамабіляў. Яна складаецца з аднаго або некалькіх трубчастых карданных валаў, карданных шарніраў (кардану) і прамежкавых апораў. Карданы па сваёй канструкцыі падзяляюцца на жорсткія й мяккія. Галоўная перадача прызначана для павелічэньня крутоўнага моманту й перадачы яго ад карданнага вала да дыфэрэнцыяла й далей на паўвосі, разьмешчаныя пад прамым кутом да падоўжнай восі аўтамабіля.

[рэдагаваць] Віды аўтамабіляў

У залежнасьці ад мэтаў выкарыстаньня вылучаюць наступныя віды аўтамабіляў:

[рэдагаваць] Праблемы эксплюатацыі й утылізацыі

Колькасьць аўтамабіляў на тысячу чалавек па краінах

Стварэньне рухавікоў, не забруджвальных навакольнае асяродзьдзе, зьняло экалягічныя праблемы буйных гарадоў. Аўтамабіль ёсьць складанай сыстэмай, сукупнасьцю мэханізмаў і вузлоў, якія могуць выходзіць з ладу. Таму аўтамабілі патрабуюць рэгулярнага тэхнічнага абслугоўваньня. Часьцяком неабходна правяраць ціск паветра ў шынах, узровень алівы й тармазной вадкасьці, а таксама тэмпэратуру рухавіка. Зыходзячы з гэтага, большасьць аўтамабіляў абсталяваныя прыборамі-індыкатарамі, якія дазваляюць сачыць за гэтымі парамэтрамі. Ціск паветра ў шынах вымяраецца шынным маномэтрам.

Пры эксплюатацыі аўтамабіля часьцей зношваюцца шыны й тармазныя калодкі. Шыны таксама могуць пашкоджвацца пры наездзе на вострыя прадметы, як то цвікі, шрубы, шкло й іншыя рэчы. Пашкоджаныя шыны часта падлягаюць рамонту й прыдатныя для далейшай эксплюатацыі. Зношаныя тармазныя калодкі неабходна замяняць новымі. Пры гэтым узьнікае праблема ўтылізацыі зношаных калодак, якія ў асноўным выраблены з шкоднага для чалавека азбэсту. Таму ў апошні час прамысловасьць пераходзіць на выраб безасбэставых тармазных калодак.

Утылізацыя й перапрацоўка маюць патрэбу таксама перапрацоўцы зношаных шынаў, акумулятараў, тармазной вадкасьці й іншых. Выкарыстаную аліву перапрацоўваюць на прамыўны алей. Зношаныя шыны спачатку падзяляюць на мэталічны корд і гум, потым корд выкарыстоўваюць, як мэталалом, а гум выкарыстоўваюць для вырабу другасных гумавых вырабаў або дадаюць да асфальту. Акумулятарныя батарэі часта выкарыстоўваюцца для пераплаўленьня на волаўныя чушкі.

[рэдагаваць] Аўтамабільныя заводы Беларусі

[рэдагаваць] Крыніцы

  1. ^ F.G. Fowler and H.W. Fowler. (1976). «Pocket Oxford Dictionary». London: Oxford University Press. ISBN 0-19-861113-7.
  2. ^ «WorldMapper – passenger cars».
  3. ^ «Cars produced in the world». Worldometers.info.
  4. ^ Plunkett Research, «Automobile Industry Introduction» (2008)
  5. ^ Гоголев Л. Д. «Автомобили-солдаты: Очерки об истории развития автомобиля и военном применении автомобилей». — М.: Патриот, 1990. — С. 5. — 191 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-7030-0226-5
  6. ^ Авторевю № 22, 2002. Самый полный привод. autoreview.ru

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svg  Аўтамабільсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах