Аўтамагістраль М2

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
М2
Маскоўская шаша
Магістраль М2 на мапе Беларусі
Краіна Беларусь
Статус рэспубліканская аўтамагістраль
Уласьнік дзяржаўная
Кіруецца Белаўтадар
Даўжыня 34 км
Пачатак Менск
Канец Нацыянальны аэрапорт «Мінск» (34 км)
Дарожнае пакрыцьцё асфальт

Магістраль М2 (Маскоўская шаша) злучае Менск і Нацыянальны аэрапорт «Менск». Дарога пачынаецца як працяг праспэкту Незалежнасьці ад Менскай кальцавай аўтамабільнай дарогі М9 на ўсход да Кургану Славы, і паварочвае да аэрапорту (прамы працяг трасы — дарога Р53). На першым участку трасы хуткасьць руху складае 90 км/г, на другім — 120 км/г. На ўсім працягу дарога асьветленая і мае 4 паласы для руху.

Маршрут[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Адлегл.
(прыбл.)
Назва Іншыя трасы
0 км Менск M9
17 км Слaбадa Р53 Р80
26 км Менск М1 E30
34 км Нацыянальны аэрапорт «Мінск»