Аўтамагістраль М5

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Аўтамагістраль М5 супадае з эўрапейскім маршрутам E271, злучае Менск з Гомелем. Уваходзіць у склад галіны B панэўрапейскага транспартнага калідору IX. Дарога адгаліноўваецца ад аўтамагістралі М4 у раёне пас. Прывольны і праходзіць міма Мар’інай Горкі, Асіпавічаў, Бабруйску, Жлобіну да Гомеля.

Працягласьць трасы складае каля 296 км.