Аўтаспорт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Cтарт гонак «Формулы-І», 2008 год, Канада

Аўтаспо́рт, аўтамабільны спорт; (па-ангельску: autosport, таксама па-ангельску: motorsport) — катэгорыя тэхнічных відаў спорту, у якіх людзі спаборнічаюць у хуткасьці праходжаньня трасы на аўтамабілях (прататып, легкавы аўтамабіль, грузавік, недарожнік і г. д.). Большасьць сусьветных чэмпіянатаў па аўтаспорту праводзяцца Міжнароднай аўтамабільнай фэдэрацыяй.

Аўтаспорт — папулярны від спорту. Тэлетрансьляцыі спаборніцтваў маюць вялікую тэлевізійную аўдыторыю ўва ўсім сьвеце. Асаблівасьць аўтагонках у тым, што гэта тэхнічны від спорту, і посьпех у іх патрабуе працы вялікіх калектываў адмыслоўцаў: канcтруктараў, мэханікаў, штурманаў і пілётаў.

Аўтагонкі выконваюць таксама функцыю распрацоўкі й тэставаньня інавацыйных тэхналёгій у канструяваньні аўтамабіляў. Вядучыя сусьветныя вытворцы аўтамабіляў і аўтамабільных аксэсуараў звычайна маюць свае завадзкія каманды альбо спансуюць незалежныя каманды. Акрамя перавагаў, зьвязаных з тэставаньнем новых тэхналёгіяў, спонсарства служыць таксама сродкам рэклямы.

[рэдагаваць] Гісторыя

[рэдагаваць] Пачатак

Першыя гонкі пачаліся неўзабаве пасьля будаўніцтва першага пасьпяховага аўтамабіля з бэнзінавым рухавіком. Першая гонка адбылася 28 красавіка 1887 году й была арганізвана галоўным рэдактарам ​парыскага выданьня «Le Vélocipède», гаспадаром Фосье. Гонка складалася з 2 км трасы ад моста Нэі ў Булёнскім лесе. Яе выйграў Жорж Бутон з кампаніі Дыён-Бутон на машыне, якую ён пабудаваў разам з Жулем-Альбэрам дэ Дыёнам, але Бутон быў і адзіным удзельнікам заезду, таму гэтую гонку складана назваць паўнавартасным спаборніцтвам[1].

[рэдагаваць] Крыніцы

  1. ^ Rémi Paolozzi (May 28, 2003). «The cradle of motorsport». Welcome to Who? What? Where? When? Why? on the World Wide Web. Forix, Autosport, 8W.
Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах