Аўтацыстэрна
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Аўтацыстэрна — тып рухомага складу пры аўтамабільных перавозках, прызначаны для перавозкі вадкасьцяў.
[рэдагаваць] Варыянты сцэпкі
Ужываюцца некалькі варыянтаў сцэпкі:
- сёдлавы цягач + паўпрычэп-цыстэрна;
- аўтамабіль-цэстэрна + прычэп-цэстэрна;
- сёдлавы цягач + паўпрычэп-цыстэрна+прычэп-цэстэрна.
У некаторых краінах тэхнічныя патрабаваньні дазваляюць фармаваць аўтапоезд з некалькімі прычэпамі-цэстэрнамі.
[рэдагаваць] Разьмежаваньне
Існуе выразнае разьмежаваньне цыстэрнаў, што перавозяць харчовыя і што перавозяць хімічныя грузы.
Цыстэрны могуць быць абсталяваныя сыстэмай падагрэву грузу.
[рэдагаваць] Асноўныя характарыстыкі
- карысны аб’ём ад 25 м3 да 35 м3;
- карысная нагрузка ад 20 000 кг да 23 000 кг грузу.
| Віды рухомага складу пры міжнародных аўтамабільных грузаперавозках | |
|---|---|
|
Вялікагрузны аўтамабіль з паўпрычэпам · Аўтамабіль фургон з прычэпам · Юмба · Аўтацягнік · Рэфрыжэратар · Ізатэрма · Аўтацыстэрна
|
|