Аўтацягнік
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Мэга-грузавік - ў аўтамабільных перавозках – паўпрычэп з вялікай ёмістасьцю ў сцэпцы з нізкасёдлавым сядловым цягачом.
Апошнім часам гэты тым рухомага складу пераўзыйшоў па папулярнасьці паўпрычэпы са ступеністай рамай (гл. Юмба).
Адмыслова для мэга-паўпрычэпаў былі распрацаваныя цягачы з нізкім сядлом – 950 мм ад узроўню зямлі (замест 1150 - 1200 мм) і нізкарамныя грузавікі.
[рэдагаваць] Асноўныя характарыстыкі
- унутраны аб'ём грузавой прасторы кузава да 125 м3;
- унутраная шырыня кузава ад 2,42 м. да 2,48 м.;
- унутраная вышыня кузава да 3,1 м.;
- унутраная даўжыня да 13,6 м.;
- карысная нагрузка ад 18 000 кг. да 23 000 кг. грузу;
- ёмістасьць - 34 эўрападдоны
[рэдагаваць] Перавагі
- павялічаны аб'ём грузавой прасторы за рахунак павелічэньня ўнутранай вышыні паўпрычэпа.
- выгода пагрузкі, пагрузку грузу можна ажыцьцяўляць зьверху, збоку і з задняга борта, што значна спрашчае і паскарае працэс пагрузачна-разгрузачных работ;
[рэдагаваць] Недахопы
- вышыня пагрузкі (узровень падлогі паўпрычэпу) ніжэй узроўню стандартнай рампы, што можа абцяжарыць працэс пагрузкі / разгрузкі пры наяўнасьці стандартнай рампы.
| Віды рухомага складу пры міжнародных аўтамабільных грузаперавозках | |
|---|---|
|
Вялікагрузны аўтамабіль з паўпрычэпам · Аўтамабіль фургон з прычэпам · Юмба · Аўтацягнік · Рэфрыжэратар · Ізатэрма · Аўтацыстэрна
|
|