Беларусь 1
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
(Перанакіравана з «БТ»)
| «Беларусь 1» | |
![]() |
|
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Зона вяшчаньня | Беларусь |
| Створаны | 1 студзеня 1956 (57 гадоў таму) |
| Уладальнік | Белтэлерадыёкампанія |
| Кіраўніцтва | Сяргей Дуж |
| Афіцыйны сайт | www.tvr.by/bel/tv1.asp |
«Беларусь 1» (раней Першы нацыянальны тэлеканал) — асноўны тэлеканал Белтэлерадыёкампаніі. Вяшчаньне ажыцьцяўляецца на беларускай і расейскай мовах. Пачатак вяшчаньня — 1 студзеня 1956 году.
Зьмест |
Мінуўшчына [рэдагаваць]
Першыя перадачы мелі магчымасьць бачыць каля 4 тыс. гледачоў, а тэлецэнтар вяшчаў на адным канале 6 гадзінаў у суткі, радыюс вяшчаньня складаў 60 км. Каляровыя перадачы зьяўляюцца ў этэры ў 1974 годзе[1].
На 8 кастрычніка 2003 г. за часам кіраваньня БТРК расейцам Ягорам Рыбаковым адбыўся перавод перадачаў тэлеканала на расейскую мову[2]. 1 ліпеня 2005 г. пачаў лічбавае вяшчаньне ў Менску[3].
Перадачы тэлеканала [рэдагаваць]
- Арсэнал (нядзеля, 9:10; вядоўцы Сяргей Собаль і Сьвятлана Віткоўская);
- ВідэаЭнцыкляпэдыя Беларусі;(бел.)
- Добрай раніцы, Беларусь (штодня, 6:00; вядоўцы Глеб Давыдаў і Сьвятлана Бароўская, Дзяніс Дудзінскі і Вольга Рыжыкава, Аляксандар Паўлаў і Ксенія Дзюкава, Алег Ціткоў і Надзея Цімафеева);(бел.)
- Заўтра — гэта мы (серада, 17:00);
- Здароўе (субота, 9:10; вядоўцы Зьміцер Аўдзевіч, Сяргей Жбанкоў і Ірына Пацяюк);
- Існасьць (субота, 6:35);(бел.)
- Калыханка (штодня, 19:40; вядоўцы Аляксандар Ждановіч і Алена Бікрэнева);(бел.)
- Каробка перадачаў (нядзеля, 18:20; вядоўцы Сяргей Кац’ер, Павал Мурашка і Аляксандар Шутаў);
- Каталіцкія сьвятыні Беларусі;(бел.)
- Культурныя людзі плюс (нядзеля, 12:10; вядоўцы Зьміцер Кахно і Натальля Лук’янцава);
- Перазагрузка (чацьвер, 16:20);
- Урачэбныя таямніцы (нядзеля, 18:30; вядоўца Аляксандар Цярэшчанка);
- Усё як мае быць.
Агенцтва тэлевізійных навінаў [рэдагаваць]
- Актуальнае інтэрвію (штотыдзень);
- Вакол плянэты (субота, 14:15);
- Ведай нашых;
- Дзелавое жыцьцё (панядзелак-пятніца, 7:05-7:10 і 8:05-8:10; шэф-рэдактары Сяргей Воляк, Андрэй Лапцёнак і Юры Таболін);
- Дзень спорту (панядзелак-пятніца);
- Дыялёгі аб цывілізацыі (панядзелак, 15:50 і пятніца, 12:35; Андрэй Крывашэеў);
- Журналісцкае расьсьледаваньне (нядзеля);
- Зона Х (панядзелак-чацьвер, 18:45 і пятніца, 17:55);
- Зямельнае пытаньне (субота, 11:30; аўтар і вядоўца Натальля Жаркевіч);
- Зямля Беларуская;(бел.)
- Камандзіроўка (панядзелак, 18:30; аўтар — Ігар Ганчарук);
- Клюб рэдактараў (панядзелак; аўтар і вядоўца — Генадзь Давыдзька);
- Навіны рэгіёну (штодня, 15:15 і панядзелак-пятніца, 19:15; вядоўцы Юлія Аляксандрава, Алег Разановіч і Юлія Чаргінец);(бел.)
- Нявынікі (субота; аўтарская перадача Максіма Меты);
- Пра гаджэты (аўторак і чацьвер, перадача Максіма Меты);
- Раскадроўка (штотыдзень; вядоўца Юры Ярошык);
- Сфэра інтарэсаў (аўторак і чацьвер, 18:25 і серада і пятніца, 10:10; вядоўцы Сяргей Воляк і Андрэй Лапцёнак);
- Таямніцы сьледства (вядоўца Ягор Лівай);
- У курсе (вядоўцы Дзіяна Равякова і Натальля Тарасюк);
- Форум (панядзелак).
Былыя перадачы [рэдагаваць]
- «Вось дык шоў!»
- «Жыцьцё як жыцьцё»
- «Уласнай пэрсонай»
- «Ранішняя хваля»
- «Шпілька»
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Сяргей Шупа. Радыё Свабода год за годам: 1974 // Радыё «Свабода». 21 ліпеня 2009
- ^ Тацяна Падаляк Калі ласка, спытайце ў Рыбакова // Зьвязда : Газэта. — 8 кастрычніка 2003. — № 254 (24938). — ISSN 1990-763x.
- ^ Жана Катлярова. У Беларусі да 2010 года восем тэлепраграмаў плянуецца трансьляваць у лічбавым фармаце // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 27 верасьня 2007 г. Праверана 7 красавіка 2013 г.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
| Гэта — накід артыкула пра Беларусь. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
