Бабка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Бабка ў гаршэчках

Бабка, драчона бульбяная[1] — страва з натаркаванае бульбы, запраўленая скваркамі, мясам і цыбуляй і сьпечаная на блясе. Страва беларускай кухні, папулярная таксама ў летувіскай кухні пад назовам кугеліс. Традыцыйна падаюць гарачай зь вяршкамі або малаком.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зьявілася на Блізкім Усходзе як сьвяточная страва кугель на жыдоўскі Пэйсах. Гатавалася ў выглядзе запяканкі з драбнёнай гародніны з дадаткамі мукі й яек. Складнікамі зазвычай былі гарбузы, кабачкі, морква. У розных мясьцінах маглі дадавацца кроп, цыбуля, часнык, шпінат, цукіні або цыбуля-парэй.

У нашых краёх рэцэпт перажыў значныя зьмены, найперш праз бульбу, што стала асноўным складнікам кугелю. Мяркуецца, што на сталах беларусаў, летувісаў і ўкраінцаў гэтая страва зьявілася ў канцы XIX стагодзьдзя. Летувісы завуць яе паводле старое жыдоўскае назвы — кугеліс.

Этымалёгія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Бабкай традыцыйна называлі салодкі пірог. У палякаў babka(pl) — традыцыйная сьвяточная выпечка з цукатамі, разынкамі, арэхамі, прапітаная ромам ды пасыпаная цукровай пудраю.

Магчыма, беларускае найменьне стравы з бульбы іранічнае — ліцьвінская «бабка»[2].

Рэцэпты прыгатаваньня[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Бабка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Абабраную бульбу надраць на дробнай тарцы. Сала і цыбулю, нарэзаныя кубікамі, абсмажыць і дадаць да таркаванае масы. У атрыманае цеста дадаць яйка, вяршкі, муку, соль. Запякаць на блясе, у глыбокай патэльні або ў гаршчку (чыгунку) да гатовасьці.

Кугеліс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кугеліс

Складнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 20 бульбінаў
  • 2 яйкі
  • 1 шклянка тварагу
  • 150 г сала
  • 3 цыбуліны
  • 1 шклянка сьмятаны
  • соль
  • перац

Прыгатаваньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Абабраную бульбу надраць на тарцы, дадаць яйкі, тварог, соль, перац, добра перамяшаць.

На нагрэтую патэльню ці бляху, шчодра змазаную сьвіным тлушчам, раскласьці бульбяную масу слоем у 3—5 см, зьлёгку перамяшаць яе з зашквараным салам. Выпякаць у гарачай духоўцы, пакуль не зарумяніцца верх.

Гарачы кугеліс разрэзаць на чатырохвугольныя кавалкі, асобна падаць падсмажаную на сале цыбулю са шкваркамі, зьмяшаную са сьмятанай.

Кугель[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кугель

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Стравы з бульбы Беларуская кухня. «Беларуская электронная бібліятэка». Праверана 12 сьнежня 2010 г.
  2. ^ Бабка — сястра кугеля // «Наша Ніва». — №35. — 2005.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Похлёбкин В. В. Большая энциклопедия кулинарного искусства. Все рецепты В. В. Похлёбкина. — М.: ЗАО Центрполиграф, 2008. — 975 с. — ISBN 978-5-9524-3563-6

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]