Бабкі (гульня)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Ба́бкі — беларуская народная гульня. Некалькі пар бабак (падкапытныя косьці жывёлаў) ставяць на роўным месцы ў рад («кон») і з абумоўленага месца кожны гулец па чарзе зьбівае іх біткай (вялікая бабка, набітая сьвінцом). Зьбітыя бабкі лічацца выйгранымі. Разнавіднасьць гульні — біток, дзе замест бабак выкладаюць піраміду з арэхаў, вакол якой праводзіцца круг — «горад». Гульцы з абумоўленага месца кідаюць найбольшы арэх-біток у піраміду. Арэхі, выбітыя за мяжу кругу, лічацца выйгранымі. Той, хто прамахнуўся, дабаўляе ў піраміду арэх. Гульня скончаная, калі ўсе арэхі выбіты з «гораду»[1].

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]