Бабруйская вобласьць
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка | |
| Бабруйская вобласьць | |
| Краіна | БССР |
| Адміністрацыйны цэнтар | Бабруйск |
| Найбуйнейшыя гарады | Асіповічы, Капыль, Клічаў, Слуцак і іншыя |
| Дата ўтварэньня | 20 верасьня 1944 |
| Дата скасаваньня | 8 студзеня 1954 |
| Насельніцтва (1953) | 654,9 тыс. чал. |
| Плошча | 19,7 тыс. км² |
| Ліквідаваная | 8 студзеня 1954 |
Бабруйская вобласьць — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1944—1954 з цэнтрам у Бабруйску. Плошча вобласьці складала 19,7 тыс. км², колькасьць насельніцтва — 654,9 тыс. чал. (1953).
Гісторыя [рэдагаваць]
Утворная 20 верасьня 1944 з частак Менскае, Магілёўскае й Палескае абласьцёў. Уключала раёны:
- Акцябарскі раён — цэнтар в. Карпілаўка
- Асіповіцкі раён
- Бабруйскі раён
- Глускі раён
- Грэскі раён
- Капыльскі раён
- Кіраўскі раён
- Клічаўскі раён
- Любанскі раён
- Парыцкі раён
- Слуцкі раён
- Старадароскі раён
- Старобінскі раён
- Чырвонаслабодзкі раён
Вобласьць зьліквідаваная 8 студзеня 1954 падчас працэсу ўзбуйненьня абласьцёў. Адміністрацыйныя раёны ўвайшлі ў склад Гомельскае (Акцябарскі й Парыцкі), Менскае (Глускі, Грэскі, Капыльскі, Любанскі, Слуцкі, Старадароскі, Старобінскі, Чырвонаслабодзкі) і Магілёўскае абласьцёў (Асіповіцкі, Бабруйскі, Кіраўскі й Клічаўскі).
Кіраўнікі [рэдагаваць]
- 1944—1952 Фёдар Баранаў (1905—1982), старшыня абласнога камітэту КПБ.
- 1944—1949 Андрэй Ждановіч, старшыня аблвыканкаму.
- 1952—1953 Леанід Лубеньнікаў (1910—1988), старшыня абласнога камітэту КПБ.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
|
||||||||