Бабур

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Бабур

Бабур (14 лютага 1483 — 26 сьнежня 1530) — індыйскі валадар і заснавальнік Імпэрыі Вялікіх Маголаў.

Падчас вялікіх геаграфічных адкрыцьцяў, выкліканых імкненьнем заходніх эўрапэйцаў знайсьці новыя шляхі ў Індыю, у гэтым рэгіёне дайшла справа да стварэньня імпэрыі, якую яе валадары называлі Імпэрыяй вялікіх маголаў. Яе заснавальнікам стаў Бабур з роду мангольскага заваёўніка Тамэрляна.

Пасьля заўчаснай сьмерці свайго бацькі ён стаў ханам у Фэргане, ужо ў 14 гадоў правёў першую заваёўніцкую вайну і здабыў Самарканд. Праз чатыры гады быў у некалькіх бітвах разьбіты узьбецкім палкаводцам Шайбанам і змушаны да ўцёкаў з Ферганы.

З рэшткамі свайго войска яму ўдалося здабыць Кабул і стварыць новую вайсковую базу для сваіх заваёваў, скіроўваючы іх на Індыю. Першым крокам да здабыцьця гэтай зямлі сталі рэгулярныя грабежніцкія напады на Пенджаб; у 1525 годзе ён авалодаў гэтай тэрыторыяй, у наступным годзе здабыў Дэлі і затым падпарадкаваў большасьць паўночнаіндыйскіх дзяржаваў.

Пасьля пераможнай бітвы ля Сікры ў сакавіку 1527 году, у якой нанёс паразу аб’яднаным арміям раджпутанскіх князёў, яму здаўся галоўны горад Агра. Стварыў Магольскую імпэрыю, якая стала спадчыннай для ягонага роду. Пасьля стварэньня імпэрыі правёў рэарганізацыю дзяржаўных справаў, цалкам зьмяніў адносіны зямельнай уласнасьці. Усю зямлю абвясьціў сваёй уласнасьцю. Фергану, аднак, больш ніколі не здабыў. Быў забіты адным са сваіх палітыкаў.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Бабурсховішча мультымэдыйных матэрыялаў