Бабіна каша

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Бабіна каша
ПаходжаньнеБеларусь Беларусь
Распаўсюджаныя складнікікаша з прасяных, ячных або грэцкіх крупаў на малацэ, зь яйкамі, мёдам, цукрам, маслам

Ба́біна ка́ша — у беларусаў абрадавая страва на радзінах.

Каша з прасяных, ячных або грэцкіх крупаў на малацэ, зь яйкамі, мёдам, цукрам, маслам, якую варыла бабка-павітуха. Бабіну кашу падавалі пад канец сьвяточнага абеду, калі пачынаўся «торг» за яе. Пасьля «торгу» гаршчок з бабінай кашай заставаўся ў самага шчодрага (звычайна гэта быў кум) госьця. Ён разьбіваў гаршчок на шчасьце нованароджанаму і частаваў усіх кашай на чарапку. У наш час на радзінах замест бабінай кашы па традыцыі ў гаршчку падаюць цукеркі, печыва і іншыя стравы.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Артыкул створаны з дапамогай матэрыялаў з: Таццяна Кухаронак, праект «Наша ежа»