Баварскі дыялект

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Распаўсюджаньне аўстра-баварскага дыялекта

Баварскі дыялект нямецкай мовы або баерыш (па-нямецку: Bairisch, па-баварску: Boarisch, старажытнагерманскае Bairisch) — адзін з самых далёкіх ад стандартнай нямецкай мовы дыялектаў. Вядзе сваё паходжанне ад мовы, на якой размаўлялі прадстаўнікі баварскага племені, адціснутымі Карлам Вялікім да Дунаю.

На баварскім дыялекце размаўляюць жыхары Верхняга Пфальца, Верхняй і Ніжняй Баварыі, большай часткі Аўстрыі (за выключэньнем Форарльбэргу), Паўднёвага Тыролю і некаторых раёнаў Чэхіі.