Баварыя Мюнхэн

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Сьцяг Нямеччыны Баварыя
Bayern Munchen.png
Поўная назва Fußball-Club Bayern München
Заснаваны 27 лютага 1900
Горад Мюнхэн, Нямеччына
Стадыён Альянц Арэна
Умяшчальнасьць: 69 901
Прэзыдэнт Улі Гёнэс
Галоўны трэнэр Юп Гайнкес
Чэмпіянат Бундэсьліга
 · 2010—2011 3 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры

Баварыя Мюнхэн (па-нямецку: Fußball-Club Bayern München) ― нямецкі спартовы клюб, што базуецца ў Мюнхэне (Баварыя). Больш за ўсё вядомы футбольны клюб спартовай сыстэмы «Баварыя», клюб зьяўляецца рэкардсмэнам па колькасьці айчынных тытулаў: 22-разовы чэмпіён Нямеччыны й 15-разовы ўладальнік кубка краіны.

Зьмест

[рэдагаваць] Гісторыя

Клюб быў заснаваны ў 1900 годзе адзінаццацю гульцамі па ініцыятыве Франца Джона. Нягледзячы на тое, што ў 1932 годзе стаў чэмпіёнам Нямеччыны, да 1963 году каманда выступала ў ніжэйшых лігах. На пачатку й у сярэдзіне 70-х гадоў клюб дабіўся неверагодных посьпехаў, тройчы запар перамагаючы ў нацыянальным чэмпіянаце (1972, 1973, 1974) і столькі ж разоў у Лізе чэмпіёнаў (1974, 1975, 1976). Капітанам каманды тады быў легендарны Франц Бэкенбаўэр.

У апошнія дзесяць гадоў клюб шэсьць разоў станавіўся лепшай камандай краіны. У 2001 годзе клюб пакуль у апошні раз станавіўся пераможцам Лігі чэмпіёнаў, у 2010 годзе каманда дайшла да фіналу, але саступіла італьянскаму «Інтэру».

З 2006 году хатнія гульні праводзіць на «Альянц Арэне». Да гэтага 33 сэзоны запар клюб праводзіў гульне на Алімпійскім стадыёне.

Акрамя футбольнага клюбу «Баварыя» таксама існуюць клюбы па шахматах, гандболе, баскетболе, гімнастыцы, боўлінгу, пінг-понгу.

[рэдагаваць] Дасягненьні

[рэдагаваць] Стадыён

Альянц Арэна

Да 1925 году «Баварыя» гуляла на адным з самых старых футбольных збудаваньняў Нямеччыны, так званай першай трыбуны горада. З 1925 году «Баварыя» падзяліла муніцыпальны стадыён з клюбам «1860 Мюнхэн». Стадыён ў народзе называўся як «Шосты» (па-нямецку: «Sechzger»). Ён быў амаль цалкам разбураны падчас Другой сусьветнай вайны, на рэканструкцыю было выдаткавана нямала высілкаў, але ўсё ж стадыён быў уведзены ў прызначаны тэрмін і ўмяшчаў 44 тысяч чалавек.

Да Летніх Алімпійскіх гульняў 1972 году ў Мюнхэне быў пабудаваны Алімпійскі стадыён. У тым жа годзе «Баварыя» пераехала на Алімпійскі стадыён. Трыбуны стадыёну й частка тэрыторыі алімпійскага парку былі пакрытыя гіганцкімі вісячымі перакрыцьцямі-абалонкамі архітэктара Фрая Ота. Стадыён дагэтуль ўражвае архітэктурнай лёгкасьцю. Першапачаткова ўмяшчальнасьць стадыёна дасягала 79 тысяч чалавек. У наступныя гады стадыён выпрабаваў некалькі мадыфікацыяў. Зараз стадыён мае здольнасьць зьмяшчаць у сябе 69 тысяч заўзятараў для нацыянальных спаборніцтваў, і 59 тысяч гледачоў для міжнародных спаборніцтваў, розных эўрапейскіх кубкаў. У канцы 1990-х стадыён састарэў у пляне інфраструктуры й выгоды для гледачоў.

У 2002 годзе сумесна з «1860 Мюнхэн» быў пабудаваны новы дасканалы стадыён Альянц Арэна, на якой усе свае матчы праводзіць «Баварыя». Арэна падсьвятляецца рознымі колерамі ў залежнасьці ад колеру клюба, які на ёй гуляе. Арэна падсьвечваецца чырвоным, калі на ёй выступае «Баварыя»; блакітным — калі гуляе «1860 Мюнхэн»; белым — калі гуляе зборная Нямеччыны.

[рэдагаваць] Склад

Па стане на 1 жніўня 2011 году

Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Нямеччыны Бр Мануэль Ноер 1986
2 Сьцяг Бразыліі Аб Брэну 1989
5 Сьцяг Бэльгіі Аб Даніель ван Бюйтэн 1978
7 Сьцяг Францыі ПА Франк Рыбэры 1983
9 Сьцяг Нямеччыны Нап Нільс Пэтэрсэн 1988
10 Сьцяг Нідэрляндаў ПА Ар’ен Робэн 1984
11 Сьцяг Харватыі Нап Івіца Оліч 1979
13 Сьцяг Бразыліі Аб Рафінья 1985
14 Сьцяг Японіі ПА Такашы Усамі (у арэндзе з «Гамба Осакі») 1992
17 Сьцяг Нямеччыны Аб Жэром Баатэнг 1988
21 Сьцяг Нямеччыны Аб Філіп Лям (капітан) 1983
22 Сьцяг Нямеччыны Бр Ганс-Ёрг Бут 1974
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
23 Сьцяг Харватыі ПА Даніель Праньіч 1981
24 Сьцяг Нямеччыны Бр Максімілян Рыдмюлер 1988
25 Сьцяг Нямеччыны Нап Томас Мюлер 1989
26 Сьцяг Нямеччыны Аб Дыега Кантэнта 1990
27 Сьцяг Аўстрыі ПА Давыд Аляба 1992
28 Сьцяг Нямеччыны Аб Гольгер Бадштубэр 1989
30 Сьцяг Бразыліі ПА Луіс Густава 1987
31 Сьцяг Нямеччыны ПА Бастыян Швайнштайгер (віцэ-капітан) 1984
32 Сьцяг Нямеччыны Бр Роўвэн Затэльмаер 1987
33 Сьцяг Нямеччыны Нап Марыё Гомэс 1985
39 Сьцяг Нямеччыны ПА Тоні Кроос 1990
44 Сьцяг Украіны ПА Анатоль Цімашчук 1979

[рэдагаваць] Вядомыя гульцы

[рэдагаваць] 70-я гады

[рэдагаваць] 80-я гады

[рэдагаваць] 90-я гады

[рэдагаваць] 2000-я гады

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svg  Баварыя Мюнхэнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах