Багародзіца (гімн)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук
Гімны Беларусі
Пагоня Гімн ВКЛ (14–18 стст.)
Сьцяг Беларусі Гімн БНР (1918)
Сьцяг Беларускай ССР Гімн Беларускай ССР (1955-1991)
Дзяржаўны сьцяг Беларусі Гімн Беларусі (2002-)
Іншыя гімны:
Нацыянальны сьцяг Беларусі Магутны Божа
«Багародзіца», рукапіс з 1407 г.

«Багародзіца» – дзяржаўны гімн Вялікага Княства Літоўскага ў 1418 стагодзьдзях. З 15 стагодзьдзя зваўся таксама «Песьняй Айчыны» і лічыўся ўжо старадаўнім. Сьпяваўся пры каранацыях, прыдворных цэрэмоніях і іншых урачыстасьцях, войскам перад бітвамі, пры асьвячэньні мошчаў сьвятых, на пахаваньнях дзяржаўных асоб.

Зьмест

[рэдагаваць] Гісторыя

«Багародзіцу» адносяць да гімнаў, а не да малітваў, на падставе наяўнасьці вершаванага тэксту. Найстарэйшы запіс тэксту з мэлёдыяй зроблены ў 1407 годзе. У ВКЛ тэксты «Багародзіцы» зьмяшчаліся ў шмат якіх распаўсюджаных рукапісах і друкаваных выданьнях, ад так званага «Статута Яна Ласкага» (1506) да «Volumina legum» (1732). У 16 стагодзьдзі быў перакладзены на лацінскую мову. Вядома шаснаццаць нотных запісаў «Багародзіцы» зробленых у 1518 стагодзьдзях.

На вялікай дзяржаўнай харугве ВКЛ з аднаго боку была выява «Пагоні», а з другога – выява Багародзіцы. Улічваючы, што з другой паловы 13 стагодзьдзя выява Багародзіцы была гербам Полацкага княства магчыма ўявіць запазычаньне ВКЛ гэта герба, а магчыма і гімна «Багародзіца» ад Полацка.

На падставе моўных дасьледаваньняў прыблізна вызначаюць тэрмін узьнікненьня гімну – сярэдзіна 14 стагодзьдзя, аднак ужытыя ў тэксту архаізмы кажуць за значна ранейшае аднясеньне гэтага твору (нават да 13 стагодзьдзя). «Багародзіца» зьяўляецца арыгінальным творам, дасьледчыкі не адшукалі адпаведнікаў у грэцкай, лацінскай, чэскай і нямецкай літаратуры.

Упершыню ў крыніцах «Багародзіца» згадвацца Янам Длугашам, у сваёй Хроніцы ён распавядае, што на пачатку бітвы пры Грунвальдзе польска-літоўскае войска заспявала «Багародзіцу» і патрасаючы дзідамі рушыла на ворага.

У канцы 14 стагодзьдзя «Багародзіца» разам з Ягайлам і яго прыбліжанымі трапіла ў Польшчу. У 15 стагодзьдзі гімн ўжо быў шырокавядомы ў Польшчы, стаўшы вайсковым і рэлігійным гімнам Рэчы Паспалітай. Некаторыя дасьледчыкі лічаць, што «Багародзіца» была ўласным каранацыйным гімнам Ягелонаў. Пазьней тэкст «Багародзіцы» быў дапоўнены дадатковымі радкамі.

Мэлёдыя Багародзіцы набліжана да мэлёдый грыгарыянскага харалу; запісаны нотамі-нэўмамі на пяцілініі, у ключы ФА, у малай актаве, такім чынам, прызначана для выканання мужскім хорам ва ўнісон ці голасам. Танальна мэлёдыя належыць да 1. грыгарыянскага тону. Тэкст з манускрыпту з 1407 р. зьяўляецца першым (найранейшым) вядомым сёньня вершаваным запісам польскай мовы.

[рэдагаваць] Варыянт словаў

Багародзіца, Дзявіца
Богам славёна, Марыя
У твайго сына, Гаспадзіна
Маці звалёна, Марыя
Маці звалёна, Марыя
Зычы нам і адпусьці нам
І дзеля Хрысьціцеля, Божыча
Слыш галасы, чалавечы мысьлі поўнь
І малітву цябе узносім
І даць рады цябе ж просім
Дай на сьвеце збожны пабыт
Па жывоце дай райскі быт
Багародзіца, Дзявіца
Богам славёна, Марыя

[рэдагаваць] Другі варыянт словаў

Багародзіца, Дзявіца,
Богам слаўлена Марыя!
У твайго сына, Гаспадзіна,
Маці велічна, Марыя,
Нам ласкі прасі спаслаць
Ты дзеля Хрысьціцеля,
Божыча пачуй галасы,
Чалавечы думкі споўнь
І малітву нашу к Цябе
А даць рач нам, Молім Цябе:
Ва ўсім сьвеце збожны пабыт,
Па жывоце вечны ў раі быт

[рэдагаваць] Арыгінальны тэкст з першай старонкі рукапісу 1407 года

Bogurodzica, dziewica
Bogiem sławiena Maryja
Twego syna, Gospodzina,
Matko zwolena Maryja
Zyszczy nam Spuści nam. Kyrieleison.
Twego dzela krzciciela, Bożycze
Usłysz głosy, napełń myśli człowiecze.
Słysz modlitwę, jąż nosimy
A dać raczy, jegoż prosimy,
A na świecie zbożny pobyt
Po żywocie rajski przebyt.
Kyrieleison.

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

 Багародзіца (гімн)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Асабістыя прылады