Багародзіца (гімн)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Гімны Беларусі
Пагоня Гімн ВКЛ (1418 стст.)
Гімн БНР (1918)
Гімн Беларускай ССР (19551991)
Гімн Беларусі (19912002)
Гімн Беларусі2002)
Іншыя гімны:
Магутны Божа
«Багародзіца», рукапіс з 1407 г.

«Багародзіца» – дзяржаўны[Крыніца?] гімн Вялікага Княства Літоўскага ў 1418 стагодзьдзях і найстарэйшы польскі рэлігійны гімн. З 15 стагодзьдзя зваўся таксама «Песьняй Айчыны» і лічыўся ўжо старадаўнім. Сьпяваўся пры каранацыях, прыдворных цэрэмоніях і іншых урачыстасьцях, войскам перад бітвамі, пры асьвячэньні мошчаў сьвятых, на пахаваньнях дзяржаўных асоб.

[рэдагаваць] Гісторыя

«Багародзіцу» адносяць да гімнаў, а не да малітваў, на падставе наяўнасьці вершаванага тэксту. Найстарэйшы запіс тэксту з мэлёдыяй зроблены ў 1407 годзе. У ВКЛ тэксты «Багародзіцы» зьмяшчаліся ў шмат якіх распаўсюджаных рукапісах і друкаваных выданьнях, ад так званага «Статута Яна Ласкага» (1506) да «Volumina legum» (1732). У 16 стагодзьдзі быў перакладзены на лацінскую мову. Вядома шаснаццаць нотных запісаў «Багародзіцы», зробленых у 15 — 18 стагодзьдзях.

На вялікай дзяржаўнай харугве ВКЛ з аднаго боку была выява «Пагоні», а з другога — выява Багародзіцы. Улічваючы, што з другой паловы 13 стагодзьдзя выява Багародзіцы была гербам Полацкага княства, магчыма ўявіць запазычаньне ВКЛ гэтага герба, а магчыма, і гімна «Багародзіца», ад Полацка.

На падставе моўных дасьледаваньняў прыблізна вызначаюць тэрмін узьнікненьня гімну — сярэдзіна 14 стагодзьдзя, аднак ужытыя ў тэксьце архаізмы кажуць за значна ранейшае аднясеньне гэтага твору (нават да 13 стагодзьдзя). «Багародзіца» зьяўляецца арыгінальным творам, дасьледчыкі не адшукалі адпаведнікаў у грэцкай, лацінскай, чэскай і нямецкай літаратуры.

Упершыню ў крыніцах «Багародзіца» згадваецца Янам Длугашам, у сваёй Хроніцы ён распавядае, што на пачатку бітвы пры Грунвальдзе польска-літоўскае войска заспявала «Багародзіцу» і, патрасаючы дзідамі, рушыла на ворага.

У канцы 14 стагодзьдзя «Багародзіца» разам з Ягайлам і яго прыбліжанымі трапіла ў Польшчу. У 15 стагодзьдзі гімн ўжо быў шырокавядомы ў Польшчы, стаўшы вайсковым і рэлігійным гімнам Рэчы Паспалітай. Некаторыя дасьледчыкі лічаць, што «Багародзіца» была ўласным каранацыйным гімнам Ягелонаў. Пазьней тэкст «Багародзіцы» быў дапоўнены дадатковымі радкамі.

Мэлёдыя Багародзіцы набліжана да мэлёдый грыгарыянскага харалу; запісаны нотамі-нэўмамі на пяцілініі, у ключы ФА, у малай актаве, такім чынам, прызначана для выкананьня мужчынскім хорам ва ўнісон ці голасам. Танальна мэлёдыя належыць да 1. грыгарыянскага тону. Тэкст з манускрыпту з 1407 р. зьяўляецца першым (найранейшым) вядомым сёньня вершаваным запісам польскай мовы.

[рэдагаваць] Арыгінальны тэкст (1407)

Bogurodzica, dziewica
Bogiem sławiena Maryja
Twego syna, Gospodzina,
Matko zwolena Maryja
Zyszczy nam Spuści nam. Kyrieleison.
Twego dzela krzciciela, Bożycze
Usłysz głosy, napełń myśli człowiecze.
Słysz modlitwę, jąż nosimy
A dać raczy, jegoż prosimy,
A na świecie zbożny pobyt
Po żywocie rajski przebyt.
Kyrieleison.

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svg  Багародзіца (гімн)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах