Багаяўленская царква (Астрог)
Багаяўленская царква ў Астрозе — помнік праваслаўнага храмабудаўніцтва ВКЛ, гатычны храм з абарончымі рысамі.
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У 1521 годзе распачатае будаўніцтва мураванага храма архітэктарам меркавана з Кракава.
Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У архітэктуры Астроскай Богаяўленскай царквы відавочна традыцыя старажытнарускага чатырохстолпнага з трыма апсыдамі і пяцьцю вежамі-купаламі з шаломападобным дахам. Звонку ж адразу кідаюцца ў вочы гатычныя рысы храма: вокны са стральчатым завяршэньнем і магутныя контрфорсы. Царква была збудавана ў фамільным замку віленскім ваяводам і вялікім гетманам Канстанцінам Астроскім.