Багаі
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Багаі — гэта рэлігійны рух які ўзьнік як сынтэз бабізма і шыізма.
Рух Багаі кіруецца да аб’яднаньня тэістычных рэлігій (хрысьціянства, юдаізма і іслама) на падставе збліжэньня людзей без адрозьненьняў на расы, мовы і нацыі. Дзейнасьць багаістаў накіравана на рэалізацыю наступных мэт:
- Адзінасьць чалавецтва.
- Непахільнасьць у пошуках праўды.
- Аб’яднаньне рэлігіі зь ведамі.
- Усеагульная ўзаемадапамога.
- Усеагульная адукацыя.
- Духоўнае вырашэньне гаспадарчых праблем.
- Фармаваньне сусьветнай рэлігіі на аснове агульнай базы асноўных рэлігій.
- Сусьветная дзяржава якая кіруецца прадстаўнікамі ўсіх народаў.
Багаі — рэлігія без духавенства і набажэнстваў. Рух кіруецца дзевяціасабовай радай, якая знаходзіцца ў Сусьветным Доме Справядлівасьці ў Хайфе (Ізраіль), на схіле гары Кармэль. Багаісцкія суполкі існуюць у 218 краінах. Агульная колькасьць багаістаў складае 7,4 мільёна чалавек. З пункту гледжаньня павялічэньня колькасьці вернікаў багаі — рэлігія, якая найболей хутка павялічваецца.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Багаі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Гэта — накід артыкула па рэлігіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |