Багдад
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Каардынаты:
33°2′ пн. ш. 44°26′ у. д.
| Багдад | |||
|
|
|||
| Першыя згадкі | 762 | ||
| Плошча | 30 000 км² км² | ||
| Насельніцтва - з прыгарадамі |
4,5 млн 8 млн |
||
| Геаграфічныя каардынаты | 33°2′ пн. ш. 44°26′ у. д. | ||
| Часавы пас - улетку |
+3 +4 |
||
| Мэр | Сабір аль-Ісаві | ||
Багда́д (па-арабску: بغداد) — сталіца Іраку, адміністрацыйны цэнтар мухавазы Багдад; колькасьць жыхароў складае каля 5 млн чалавек. Разьмяшчаецца на заходнім беразе ракі Тыгр каля ўпадзеньня ракі Дыяла, зьяўляецца адным з самых вялікіх гарадоў Блізкага Ўсходу.
Горад быў заснаваны у 762 годзе другім халіфам з дынастыі Абасыдаў, Аль-Мансурам. Аль-Мансур меркаваў зрабіць Багдад сталіцай імпэрыі Абасыдаў.
Першапачатковая назва гораду — Мадынат ас-Салам («Горад Спакою») шырока не ўжывалася, і горад атрымаў сучасную назву ад разьмешчанай паблізу вёскі.
[рэдагаваць] Насельніцтва
Колькасьць насельніцтва Багдаду да пачатку вайны з ЗША (2003) складала каля 5 млн чалавек. Цяпер у выніку сьмерці часткі жыхароў, эміграцыі ў іншыя часткі краіны колькасьць жыхароў значна зьнізілася, але дакладных лічбаў няма. Насельніцтва места — гэта ў асноўным арабы (75%), курды, ірацкія туркмэны, асырыйцы, армяне і іншыя. Болей 90% жыхароў — мусульмане.
[рэдагаваць] Клімат
Надвор’е ў горадзе складаецца пад уплывам пераважна субтрапічнага і міжземнаморскага клімату. У студзені сярэдняя тэмпэратура паветра складае каля +10°С, у ліпені — каля + 34°С. Сярэднегадавы ўзровень ападкаў ад 160 да 180 мм. Асноўная колькасьць ападкаў выпадае ў сьнежні — студзені. Летні пэрыяд цягнецца з траўня да кастрычніка: у гэты час надвор’е вельмі сьпякотнае і сухое.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Багдад — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў