Багдан Агінскі
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Багдан Агінскі | |
Герб «Агінскі» |
|
| Асабістыя зьвесткі | |
| Памёр: | 1625 |
| Род: | Агінскія |
| Бацькі: | Мацьвей Агінскі |
Багдан Агінскі (?—1625) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Ротмістар гусарскі, палкоўнік войска ВКЛ, падкаморы троцкі (з 1580).
Валодаў маёнткамі Агінты, Кроны (з 1570) і Еўе ў Троцкім ваяводзтве. У 1579 атрымаў у спадчыну мястэчка Кармялаў.
[рэдагаваць] Біяграфія
Паходзіў са старэйшай княскай лініі роду Агінскіх, сын Мацьвея.
Абіраўся паслом на соймы 1607, 1608 і 1613, маршалак Трыбуналу Вялікага Княства Літоўскага. Удзельнік Інфлянцкай вайны.
Староста Віленскага праваслаўнага брацтва. Заснаваў брацкую школу ў Вільні[1], а ў 1611 — друкарню ў Еўі.
У шлюбе з Раінай Валовіч меў 4 сыны і 4 дачкі[2].
Нашчадкі:
- Дзьмітры Агінскі
- Аляксандар Агінскі (1590—1653)
- Ян Агінскі (1592—1640)
- Самуэль Леў Агінскі (1595—1657)
- Барбара Шэмэта
- Дарата Агінская
- Ганна Агінская
[рэдагаваць] Крыніцы
- ^ А. П. Грыцкевіч. Агінскія // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. С. 32.
- ^ Анатоль Грыцкевіч. Агінскія // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 202.
[рэдагаваць] Літаратура
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 684 с.: іл. ISBN 985-11-0314-4.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. — 494 с., [8] к.: іл. ISBN 5-85700-074-2.