Багуміл Грабал
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Багуміл Грабал | |
| Bohumil Hrabal | |
![]() |
|
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Нарадзіўся | 28 сакавіка 1914, Жыдэніцы каля Брна, Чэхаславаччына |
| Памёр | 3 лютага 1997, Прага |
| Грамадзянства | Чэхія |
| Літаратурная дзейнасьць | |
| Род дзейнасьці | празаік, паэт |
| Прэміі | «Оскар» за сцэнар да фільму «Цягнік пад уважлівым наглядам» (1967), намінант на Нобэлеўскую прэмію ў галіне літаратуры (1994) |
| Творы на сайце Knihi.com | |
Багуміл Грабал (па-чэску: Bohumil Hrabal; 28 сакавіка 1914, Жыдэніцы каля Брна — 3 лютага 1997, Прага) — чэскі пісьменьнік, намінант на Нобэлеўскую прэмію ў галіне літаратуры за 1994 год і ляўрэат кінапрэміі «Оскар» за сцэнар да фільму «Цягнік пад уважлівым наглядам» (1967).
У маладосьці Грабал пісаў вершы, але знакамітым зрабіўся толькі ў саракагадовым узросьце дзякуючы прозе. Многія значныя творы, напрыклад, раман «Я абслугоўваў ангельскага караля» (па-чэску: Obsluhoval jsem anglického krále) выйшлі яшчэ пазьней.
Памёр Грабал у лякарні, спрабуючы пакарміць галубоў і выпаўшы зь пятага паверху. Існуюць вэрсіі, паводле якіх ён скончыў жыцьцё самагубствам.
Пераклады на беларускую мову [рэдагаваць]
- «Пабітэлі»; «Ярмілка» (апавяданьні) // Крыніца, 1/1998 — пер. Сяргей Сматрычэнка
- «Боскім замілаваны» (вершы) ARCHE 1-1999 // Пер. Максім Шчур з удзелам Андрэя Хадановіча
- «Танцавальныя гадзіны для старэйшых і спрактыкаваных» — пер. Ян Максімюк, Менск, «Корзун», 2007. — 120 с.
- «Я абслугоўваў ангельскага караля» — пер. Марыя Мартысевіч, Менск, "Логвінаў", 2013.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Багуміл Грабал — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Гэта — накід артыкула пра пісьменьніка альбо пісьменьніцу. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
