Багуслаў Корвін-Гасеўскі
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Багуслаў Корвін-Гасеўскі (1660-24 чэрвеня 1744) - рымска-каталіцкі й дзяржаўны дзеяч ВКЛ, біскуп смаленскі ад 1724. З шляхецкага роду Корвін-Гасеўскіх, сын гетмана польнага літоўскага Вінцэнта й Магдалены з Канапацкіх.
Падчас грамадзянскае вайны ў ВКЛ падтрымліваў праціўнікаў Сапегаў. У 1722 стаў суфраганам беларускім і біскупам тытулярным акатэнскім. У 1723 увайшоў да віленскае капітулы, у 1724 стаў смаленскім біскупам. У 1729 як праціўнік Аўгуста Моцнага заключыў дамову з францускім паслом Антуанам Фэлісам дэ Манці з мэтай дамагчыся стальцу для Станіслава Ляшчынскага. Атрымліваў ад Францыі ў памеры 60 тыс. ліўраў хабар за сарваньне кожнага сойму падчас гаспадараньня Аўгуста ІІ (сарваў соймы ў 1730 у Горадні й 1732 у Варшаве). Зьвяртаўся таксама да Расеі з мэтай змаганьня з абсалютызмам вялікага князя, атрымаў ад расейскага пасла Фрыдрыха Казіміра фон Лёвэнвольдэ 4 пары сабалёў і 100 залатых чырвонцаў. Быў расчараваны тым, што не атрымаў пасаду віленскага біскупа, і ў 1730 на банкеце, дзе была ўся капітулы, кінуў у новага біскупа Міхала Зянковіча келіхам і бутэлькай.

