Багуслаў Юры Слушка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Багуслаў Юры Слушка

Герб «Астоя»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1620
Памёр па студзеню 1658
Род Слушкі
Бацькі Аляксандар Слушка
Соф'я Канстанцыя зь Зяновічаў
Жонка Ганна з Патоцкіх
Дзеці Канстанцыя, Дамінік Міхал, Юзэф Багуслаў

Багуслаў Юры Слушка (? — па студзеню 1658) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Стольнік вялікі літоўскі (16431645) і падскарбі дворны літоўскі1645).

Трымаў Рэчыцкае староства1639)[1].

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прадстаўнік шляхецкага роду Слушкаў гербу «Астоя», сын Аляксандра, ваяводы троцкага, і Соф’і Канстанцыі зь Зяновічаў. Меў брата Жыгімонта Адама.

Ажаніўся з Ганнай (? — 1695), дачкой ваяводы брацлаўскага Стэфана Патоцкага і ўдаве Аляксандра Дамініка Казаноўскага. У шлюбе меў дачку Канстанцыю, якая сьпярша выйшла за кашталяна віленскага Эрнеста Дэнгафа, потым за ягонага стрыечнага брата ваяводу паморскага Уладзіслава Дэнгафа, а таксама сыноў Дамініка Міхала і Юзэфа Багуслава.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Вяроўкін-Шэлюта У. Слушкі // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 597.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]