Бадэн-Бадэн
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Бадэн-Бадэн | |||||
| Baden-Baden | |||||
Зьлева направа: Лазьня Фрыдрыха, Новы замак і царква манастырскай школы Сьвятой труны ў Бадэн-Бадэне |
|||||
|
|||||
| Обэрбургамістар: | Вольфганг Герстнэр | ||||
| Плошча: | 140,21 км² | ||||
| Вышыня: | 161 м н. у. м. | ||||
| Насельніцтва: | 54 855 (2006) | ||||
| Часавы пас: | UTC+1 | ||||
| Тэлефонны код: | 07221, 07223 | ||||
| Паштовы індэкс: | 76530-76534 | ||||
| Аўтамабільны код: | BAD | ||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 48°45′43″ пн. ш. 08°14′27″ у. д. / 48.76194° пн. ш. 8.24083° у. д.Каардынаты: 48°45′43″ пн. ш. 08°14′27″ у. д. / 48.76194° пн. ш. 8.24083° у. д. | ||||
|
Бадэн-Бадэн на мапе Нямеччыны
Бадэн-Бадэн
|
|||||
| http://www.baden-baden.de/ | |||||
Ба́дэн-Ба́дэн (па-нямецку: Baden-Baden) — горад ў Нямеччыне, ў зямлі Бадэн-Вюртэмбэрг. Знаходзіцца на заходніх схілах Шварцвальда. Насельніцтва — каля 54 тыс. чалавек. Вядомы курорт.
Зьмест |
Гарачыя крыніцы [рэдагаваць]
Бадэн-Бадэн вядомы сваімі гарачымі крыніцамі. Яшчэ старажытныя рымляне лічылі воды гэтых крыніцаў лячэбнымі. Да цяперашняга часу ў Бадэн-Бадэне захаваліся разваліны рымскіх лазьняў.
У XX стагодзьдзі выбітныя лекары са ўсёй Эўропы адкрывалі тут свае кабінеты і клінікі, прапаноўваючы нетрадыцыйныя мэтодыкі лячэньня, поўную дыягностыку арганізму, праграмы амаладжэньня і прыгажосьці.
Культурныя і гістарычныя помнікі [рэдагаваць]
- Курхаўс — цэнтар горада, пабудаваны Фрыдрыхам Вайнбрэнэрам ў XIX стагодзьдзі.
- Казыно — казыно, пабудаванае ў XVIII стагоддзі.
Цэрквы і замкі [рэдагаваць]
- Стары замак «Хоэнбадэн», пабудаваны ў 1102, разбураны ў XV стагодзьдзі, рэзыдэнцыя маркграфаў Бадэн-Бадэна.
- Новы замак.
- Расейская царква — царква, пабудаваная ў нэабізантыйскім стыле ў XIX стагодзьдзі Ўладзімірам Пацёмкіным і Бэрнхардам Бэльцэрам.
- Манастырская царква Штыфтскірхэ.
- Манастыр Ліхтэнталь.
- Капэла Стурдза.
- Царква Сьв. Хрыстафора — пабудаваная ў выглядзе піраміды.
Культура і мастацтва [рэдагаваць]
- Палац фэстываляў — другі па велічыні ў Эўропе опэрны тэатар.
- Тэатар
- Павільён мінэральных водаў
Музэі [рэдагаваць]
- Дзяржаўная выставачная зала.
- Калекцыя Фрыдзера Бурды.
- Музэй мастацтва Фабэржэ.
- Гарадзкі музэй.
- Дом Ёганэса Брамса.
- Руіны рымскіх лазьняў.
Гарады-сябры [рэдагаваць]
Фатаграфіі [рэдагаваць]
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Бадэн-Бадэн — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў