Бад-Кісынген
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Бад-Кісынген (па-нямецку: Bad Kissingen) — горад у Нямеччыне, раённы цэнтар, курорт, у зямлі Баварыя.
Падпарадкаваны адміністрацыйнай акрузе Ніжняя Франконія. Уваходзіць у склад раёну Бад-Кісынген. Насельніцтва складае 20 855 чалавек (на 31 сьнежня 2008 году). Займае плошчу 69,42 км ². Афіцыйны код - 09 6 72 114.
Горад падпадзяляецца на 9 гарадзкіх раёнаў.
На гары над горадам знаходзяцца руіны замка, зьвязанага з імем мінэзынгера Ота фон Ботэнляўбэна (Otto von Botenlauben), які памёр ў 1245 годзе.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Бад-Кісынген — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Гэта — накід артыкула пра Баварыю. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |