Баер Левэркузэн

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Сьцяг Нямеччыны Баер
Bayer Leverkusen.png
Поўная назва TSV Bayer 04 Leverkusen e. V.
Заснаваны 1 ліпеня 1904
Горад Левэркузэн, Нямеччына
Стадыён БайАрэна
Умяшчальнасьць: 30 210
Прэзыдэнт Вольфганг Гольцгяўзэр
Галоўны трэнэр Робэрт Дут
Чэмпіянат Бундэсьліга
 · 2010—2011 2 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры

Баер 04 Левэркузэн (па-нямецку: Bayer 04 Leverkusen) ― прафэсійны футбольны клюб зь Нямечыны, што гуляе ў Бундэсьлізе. Прадстаўляе горад Левэркузэн зь зямлі Паўночны Райн-Вэстфалія. Акрамя футбольнага клюбу ў спартовую сыстэму «Баер» уваходзяць атлетычны, гімнастычны й баскэтбольны клюбы. Клюб ніколі не станавіўся чэмпіёнам Нямеччыны, але з 1996 году чатыры разы фінішаваў другім (1997, 1999, 2000 і 2002).

Зьмест

[рэдагаваць] Гісторыя

[рэдагаваць] Асноўныя падзеі

  • 1 ліпеня 1904 году ― заснаваны як TuS Friedrich Bayer & Co 1904 Leverkusen (спартыўны клюб)
  • 31 траўня 1907 году ― заснаваны футбольны клюб
  • 1923 год ― перайменаваны ў FV 1904 Leverkusen
  • 1928 год ― аб’яднаны з Box-Verein Wiesdorf пад назовам SV 04 Leverkusen
  • 1935 год ― перайменаваны ў SV Bayer 04 Leverkusen
  • 1938 год ― аб’яднаны з TuS Friedrich Bayer & Co 1904 Leverkusen пад назовам BSG 04 Leverkusen
  • 1943 год ― перайменаваны ў SV Bayer 04 Leverkusen
  • 1945 год ― перайменаваны ў SV 04 Leverkusen
  • 1948 год ― перайменаваны ў SV Bayer 04 Leverkusen
  • 1974 год ― аб’яднаны з TuS 04 Leverkusen пад назовам TSV Bayer 04 Leverkusen

[рэдагаваць] 1903—1963

Гісторыя «Баера» вядзе адлік з 27 лістапада 1903 году калі 170 працоўнікаў групы «Bayer» адправілі ліст кіраўніцтву кампаніі з прапановай стварыць уласны спартовы клюб. 15 чэрвеня 1904 году кампанія пагадзілася падтрымаць ініцыятыву, і 1 ліпеня 1904 году быў створаны клюб гімнастыкі, які атрымаў назву «TuS Friedrich Bayer & Co 1904 Leverkusen». 31 траўня 1907 году быў створаны асобны футбольны дэпартамэнт. Але ў «TuS Friedrich Bayer & Co 1904 Leverkusen» існавала сур’ёзная варожасьць паміж гімнастамі й спартоўцамі іншых відаў спорту.

Варожасьць спрыяла таму, што 8 чэрвеня 1928 году футбалісты й шэраг іншых спартовых дэпартамэнтаў выйшлі з грамадзтва, стварыўшы спартовую асацыяцыю «SV Bayer 04 Leverkusen». У канцы 1920-х і на пачатку 1930-х гадоў «Баер» выступаў толькі ў трэцяй i чацьвёртай лігах, пакуль яны не здолелі ў 1936 годзе выйсьці ў другую заходнюю лігу.

У сэзоне 1950—1951 гадоў «Баер» перамог у Першай аматарскай лізе на захадзе й выйшаў у вышэйшую лігу. У сэзоне 1951—1952 гадоў «Баер» упершыню ўдзельнічаў у вышэйшай нямецкай заходняй Обэрлізе, дзе адразу ж заняў шостае месца. Лепшым вынікам сталася трэцяе месца ў сэзоне 1954—1955 гадоў. У сэзоне 1955—1956 гадоў «Баер» заняў 15 месца й вылецеў у Першую аматарскую лігу. У сэзоне 1961—1962 гадоў «Баер» зноўку перамог у Першай аматарскай лізе на захадзе й вярнуўся ў вышэйшую лігу. У сэзоне 1962—1963 гадоў «Баер» вярнуўся ў вышэйшую нямецкую заходнюю Обэрлігу й заняў 9 месца.

[рэдагаваць] Дасягненьні

[рэдагаваць] Склад каманды

Па стане на 30 студзеня 2012 году

Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Нямеччыны Бр Рэнэ Адлер 1985
2 Сьцяг Нямеччыны Аб Даніель Швааб 1988
3 Сьцяг Нямеччыны Аб Штэфан Райнарц 1989
4 Сьцяг Нямеччыны Аб Бастыян Ачыпка 1989
5 Сьцяг Нямеччыны Аб Мануэль Фрыдрых (віцэ-капітан) 1979
6 Сьцяг Нямеччыны ПА Сыман Рольфэс (капітан) 1982
7 Сьцяг Швайцарыі ПА Транквільлё Барнэта 1985
8 Сьцяг Нямеччыны ПА Лярс Бэндэр 1989
9 Сьцяг Нямеччыны Нап Андрэ Шурле 1990
10 Сьцяг Бразыліі ПА Рэната Аўгусту 1988
11 Сьцяг Нямеччыны Нап Штэфан Кісьлінг 1984
13 Сьцяг Нямеччыны ПА Міхаэль Баляк 1976
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
14 Сьцяг Харватыі Аб Вэдран Чарлука (у арэндзе з «Тотэнгэму») 1986
17 Сьцяг Калюмбіі ПА Міхаэль Артэга 1991
18 Сьцяг Нямеччыны ПА Сыднэй Сам 1988
19 Сьцяг Швайцарыі Нап Эрэн Дэрдыёк 1988
20 Сьцяг Нямеччыны Аб Дані да Кошта 1993
21 Сьцяг Турэччыны Аб Эмэр Тарпак 1989
22 Сьцяг ЗША Бр Дэйвід Елдэл 1981
23 Сьцяг Нямеччыны Бр Бэрнд Лена 1992
24 Сьцяг Чэхіі Аб Міхал Кадлец 1984
27 Сьцяг Нямеччыны Аб Гансала Кастра 1987
36 Сьцяг Нямеччыны Бр Фабіян Гіфэр 1990
38 Сьцяг Нямеччыны Нап Карым Бэлярабі 1990

[рэдагаваць] Вядомыя гульцы

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svg  Баер Левэркузэнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах