Базэльская ратуша
Базэльская ратуша (па-нямецку: Basler Rathaus) — ратуша ў швайцарскім горадзе Базэлі. Вядома, што на месцы сучаснай ратушы стаяў будынак 1290 году, палітычны цэнтар Базеля. У 1356 годзе моцны землятрус разбурыў яго. У 1501 годзе было прынята рашэньне аб будаўніцтве новага будынка. Ратуша Базэля была пабудавана з чырвонага пяшчаніка ў стылі позьняй готыкі ў 1507—1513 гадох на Рынкавай плошчы. У стагодзьдзі да будынка быў прыбудаваны левы флігель, а ў 1898—1904 гадох пабудавана вежа[1]. Ва ўнутраным двары знаходзіцца статуя консула Люцыюса Мунатыюса Плянка — заснавальніка Базэля.[2]
У цяперашні час ў ратушы разьмешчаны органы заканадаўчай (Вялікі савет) і выканаўчай улады кантона Базэль-Штат, а таксама мэрыя Базэля. Ратуша даступная для наведваньня турыстамі.
Крыніцы [рэдагаваць]
Спасылкі [рэдагаваць]
Базэльская ратуша — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў