Байдарка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Грэнляндзкі каяк

Байдарка, каяк — вузкая лёгкая лодка без уключын, закрытая зьверху палубай зь люкамі для весьляроў. Байдарку вяслуюць двухлопасьцевым вяслом, кіруюць рулём, які паварочваецца нагамі; вясьляр разьмяшчаецца тварам у бок руху.

Бываюць самотнікі, двойкі, чацьвёркі, васьмёркі. Адрозьніваюць байдаркі спартовыя й турыстычныя з драўлянымі, мэталічнымі або плястмасавымі каркасамі, суцэльнымі ў першых і разборнымі ў другіх, абшыўка ў іх элястычная, з воданепранікальных матэрыялаў. Турыстычныя байдаркі могуць абсталёўвацца ветразем і падвеснымі маторамі.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Байдаркасховішча мультымэдыйных матэрыялаў