Байкі (Берасьцейская вобласьць)
| Байкі | |
| Вобласьць: | Берасьцейская |
| Раён: | Пружанскі |
| Пасялковы савет: | Ружанскі |
| Вышыня: | 160 м н. у. м. |
| Насельніцтва (2005) | |
| колькасьць: | 113 чал.[1] |
| Колькасьць двароў: | 56 |
| Часавы пас: | UTC+3 |
| Тэлефонны код: | +375 1632 |
| Паштовы індэкс: | 225150[2] |
| СААТА: | 1256808006 |
| Нумарны знак: | 1 |
| Геаграфічныя каардынаты: | 52°49′54″ пн. ш. 24°51′1″ у. д. / 52.83167° пн. ш. 24.85028° у. д.Каардынаты: 52°49′54″ пн. ш. 24°51′1″ у. д. / 52.83167° пн. ш. 24.85028° у. д. |
|
Байкі на мапе Беларусі
Байкі
|
|
Байкі́[3] — вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Ружанскага пасялковага савету. Знаходзіцца за 35 км на паўночны ўсход ад Пружанаў, 37 км ад чыгуначнай станцыі Івацэвічы на лініі Баранавічы — Берасьце. Насельніцтва — 113 жыхароў, 56 двароў (2005).
Зьмест |
[рэдагаваць] Мінуўшчына
У XVII стагодзьдзі належала Сапегам.
За расейскім часам — у Ружанскай воласьці Слонімскага павету Гарадзенскай губэрні[4]. У часе паўстаньняў 1830—31 і 1863—64 рокаў ля вёскі адбываліся баі паўстанцаў з царскімі карнікамі. На пачатку XX стагодзьдзя 634 жыхары.
За польскім часам — у гміне Ружана Косаўскага павету Палескага ваяводзтва[5].
Зь верасьня 1939 року ў складзе БССР, з 15 студзеня 1940 у складзе Ружанскага раёну Берасьцейскай вобласьці. У 1940 року 1011 жыхароў, 120 двароў.
У пэрыяд нацысцкай акупацыі жыхары вёскі падтрымлівалі сувязь з партызанамі брыгады імя Панамарэнкі. У зямлянку на сядзібе селяніна Максіма Іванавіча Барана была перавезеная друкарня Берасьцейскага абласнога антыфашысцкага камітэту, якая дагэтуль разьмяшчалася то ў Бярэзьніцы, то ў лесе ля Запольля. Тут амаль рок жылі кіраўнікі Ружанскага антыфашысцкага камітэту Язэп Урбановіч і Мірон Крыштафовіч. У 1942—1943 роках на прымусовыя працы ў Нямеччыну вывезеныя 40 жыхароў Байкоў[6]. На сьвітанку 22 студзеня 1944 гітлераўцы акружылі вёску. У гэты дзень былі спаленыя 120 двароў і забітыя 967[7] (іншыя крыніцы падаюць ад 957[8] да 987[1]) жыхароў вёскі: у адной магіле жанчыны зь дзецьмі, у другой — мужчыны старэйшыя за 15 гадоў.
Пасьля вайны вёска адноўленая. З 25 сьнежня 1962 у складзе Пружанскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Паводле перапісу 1959 — 179 жыхароў; 1970 — 248 жыхароў; у 2003 — 120 жыхароў, 62 гаспадаркі. У 2009 року вёска Байкі разам зь іншымі вёскамі са скасаванага Ружанскага сельсавету ўлучаная ў склад Ружанскага пассавету[9].
[рэдагаваць] Транспарт
Аўтамабільныя дарогі Р85 Слонім — Высокае і Н521 Ружаны — Лыскава — Дабучын[10].
[рэдагаваць] Турыстычная інфармацыя
- Магіла ахвяраў фашызму (1944)
- Зямлянка, у якой дзейнічала падпольная друкарня
- Мэмарыяльная дошка на доме, дзе нарадзіўся і жыў Ціхан Баран
- Курган непадалёк ад вёскі
[рэдагаваць] Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
- Ціхан Баран, партызан-піянэр
[рэдагаваць] Крыніцы і заўвагі
- ^ a b Байкі // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2007. — С. 491
- ^ Алфавитный список улиц по Байки(рас.) Пружанский район. Белпошта. Праверана 13 кастрычніка 2011 г.
- ^ Дзяржаўны каталёг найменьняў геаграфічных аб’ектаў Рэспублікі Беларусь(рас.). Дзяржаўны цэнтар картографа-геадэзічных матэрыялаў і зьвестак Рэспублікі Беларусь. Праверана 3 красавіка 2012 г.
- ^ Bajki (7) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIII: Warmbrun — Worowo. — Warszawa, 1893. — S. 850
- ^ Bajki, вёска. Radzima.net. Праверана 3 красавіка 2012 г.
- ^ №206 Из протокола допроса свидетеля Н.С. Шабуни о преступлениях, совершенных немецкими войсками в д. Байки Ружанского района Брестской области(рас.) Сожженные деревни >> Трагедия белорусских деревень >>. Молодая гвардия. Праверана 4 красавіка 2012 г.
- ^ №200 Из протокола допроса свидетеля И.В. Навродского о сожжении немецкими войсками д. Байки Ружанского района и убийстве ее жителей(рас.) Сожженные деревни >> Трагедия белорусских деревень >>. Молодая гвардия. Праверана 4 красавіка 2012 г.
- ^ Сьвятлана Яскевіч. Помнік вогненным вёска // Звязда. — 18 студзеня 2006. — № 11—12.
- ^ Решение Брестского областного Совета депутатов от 01.12.2009 N 242 «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Пружанского района»(рас.). Банк законов. Праверана 4 красавіка 2012 г.
- ^ Решение Брестского областного исполнительного комитета от 22 декабря 2007 г. №1094 «Об утверждении перечня местных автомобильных дорог Брестской области»(рас.) Спэцпраект «Зона». Валер Леванеўскі. Праверана 3 красавіка 2012 г.
[рэдагаваць] Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2007. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0303-0.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
- Прагноз надвор’я ў Байках
- № 197 Из протокола допроса военнопленного команды «Цезарь» Вильгельма Шульте о военных преступлениях, совершенных военнослужащими команды и сожжении д. Байки Ружанского района (рас.)
- №200 Из протокола допроса свидетеля И. В. Навродского о сожжении немецкими войсками д. Байки Ружанского района и убийстве ее жителей(рас.)
- №206 Из протокола допроса свидетеля Н. С. Шабуни о преступлениях, совершенных немецкими войсками в д. Байки Ружанского района Брестской области(рас.)
- №205 Из протокола допроса свидетеля Н. П. Новика о сожжении немецкими войсками деревень Клепачи и Байки Ружанского района и убийстве их жителей(рас.)
| Ружанскі пасялковы савет | |
|---|---|
| Цэнтар савету | |
| Вёскі |
Астравок · Байкі · Блізная · Бор-Ліпы · Буцькі · Бярэзьніца · Варанілавічы · Верчыцы · Вітараж · Воля · Далкі · Еськаўцы · Загалічы · Запольле · Кавалі · Калазубы · Каплі · Карасі · Клепачы · Куляны · Ласасін · Малочкі · Манчыкі · Навасады · Паўлава · Перасадзічы · Поланск · Таўцьвілы · Уласавічы · Шчытна · Юндзілы
|
| Хутары | |