Бакуны (Лінаўскі сельсавет)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Бакуны (Ліноўскі сельсавет)»)
Бакуны
трансьліт. Bakuny
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Пружанскі
Сельсавет: Лінаўскі
Вышыня: 165 м н. у. м.
Насельніцтва
колькасьць: 228 чал. (2012)[1]
колькасьць двароў: 95
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1632
Паштовы індэкс: 225142[2]
СААТА: 1256835007
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°27′52″ пн. ш. 24°37′59″ у. д. / 52.46444° пн. ш. 24.63306° у. д. / 52.46444; 24.63306Каардынаты: 52°27′52″ пн. ш. 24°37′59″ у. д. / 52.46444° пн. ш. 24.63306° у. д. / 52.46444; 24.63306
Бакуны на мапе Беларусі ±
Бакуны
Бакуны
Бакуны
Бакуны
Бакуны
Бакуны
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Бакуны́[3] (таксама — Бакуны-1[4]) — вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Лінаўскага сельсавету. Знаходзіцца за 12 км на поўдзень ад Пружанаў, 10 км ад чыгуначнай станцыі Аранчыцы на лініі БаранавічыБерасьце. Насельніцтва на 2012 год — 228 жыхароў, 95 двароў.

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле пружанскай гісторыка і краязнаўцы Веры Церахавай, назва вёскі паходзіць ад імя «Бакун» — размоўнага варыянту імя Абакум — па імі папа Абакума, галоўнага прыхільніка стараверства. У Бакунах пражывалі ягоныя пасьлядоўнікі[5].

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

За расейскім часам — у Байкоўскай воласьці Пружанскага павету Гарадзенскай губэрні, 256 дзесяцін, школа; фальварак у складзе маёнтку Ляўковічаў Байкі Букрабаўшчына[6]. У 1886 року ў вёсцы 152 жыхары, 13 двароў, праваслаўная царква, школа. На пачатку XX стагодзьдзя ў вёсцы 207, у фальварку 9 жыхароў.

За польскім часам — вёска ў гміне Байкі Пружанскага павету Палескага ваяводзтва[7]. У 1921 у вёсцы 133 жыхары, 25 двароў; у фальварку 213 жыхароў, 2 дамы.

Зь верасьня 1939 року ў складзе БССР, з 15 студзеня 1940 у Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. З 12 кастрычніка 1940 па 12 жніўня 1957 і з 15 жніўня 1974 па 18 лістапада 2005 — цэнтар сельсавету.

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дом культуры, бібліятэка, аддзяленьне сувязі, крама.

Фэльчарска-акушэрскі пункт, комплексны прыёмны пункт бытавога абслугоўваньня.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XIX стагодзьдзе: 1886 год — 152 жыхары, 13 двароў
  • XX стагодзьдзе: пачатак стагодзьдзя — 216 жыхароў; 1921 год — 346 жыхароў, 27 двароў; 1959 год — 263 жыхары (перапіс); 1970 год — 257 жыхароў; 1999 год — 336 жыхароў
  • XXI стагодзьдзе: 2005 год — 338 жыхароў, 119 двароў[8]; 2010 год — 215 жыхароў; 2012 год — 228 жыхароў, 95 двароў[1]

Транспарт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аўтамабільная дарога Н528 Аранчыцы — Бакуны — Вінец[9].

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Капліца могілкавая — сямейнае пахаваньне Ляўковічаў[10]
  • Помнік землякам, загінулым у Вялікую Айчынную вайну
  • Помнік Васілю Чапаеву

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Царква (1834)
  • Фальварак

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Інфармацыя пра выкананьне нарматываў сацыяльных стандартаў у галіне транспартнага абслугоўваньня на 01.07.2012 г. Аўтобусны парк №11 г. Пружаны
  2. ^ Алфавитный список улиц по Бакуны (рас.) Пружанский район. БелпоштаПраверана 16 кастрычніка 2011 г.
  3. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 247
  4. ^ Дзяржаўны каталёг найменьняў геаграфічных аб’ектаў Рэспублікі Беларусь (рас.). Дзяржаўны цэнтар картографа-геадэзічных матэрыялаў і зьвестак Рэспублікі БеларусьПраверана 27 жніўня 2012 г.
  5. ^ Вера Церахава. Паселішчы роднага краю // Раённыя будні. — 13 сакавіка 2013. — № 20 (9565). — С. 6.
  6. ^ Bakuny (2) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 1: Abablewo — Januszowo. — Warszawa, 1900. — S. 72
  7. ^ Bakuny, вёска. Radzima.net. Праверана 27 жніўня 2012 г.
  8. ^ Бакуны // Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. — С. 492
  9. ^ Решение Брестского областного исполнительного комитета от 22 декабря 2007 г. №1094 «Об утверждении перечня местных автомобильных дорог Брестской области» (рас.) Спэцпраект «Зона». Валер ЛеванеўскіПраверана 27 жніўня 2012 г.
  10. ^ Паўлюк Гарбуз. (22 сьнежня 2013) Савецкі вандалізм у Бакунах Грамадства. Радыё РацыяПраверана 24 сьнежня 2013 г.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]