Балградзкі раён

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка
Балградзкі раён
Болградський район
Краіна Украіна
Статус раён
Уваходзіць у Адэская вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Балград
Дата ўтварэньня 1940
Насельніцтва 74 951
Шчыльнасьць 54,950 чал./км²
Плошча 1364 км²
Месцазнаходжаньне
Балградзкі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас GMT +2
Тэлефонны код +380-4846
Паштовыя індэксы 68706

Балградзкі раён (па-ўкраінску: Болградський район) — адміністрацыйная адзінка на поўдні Адэскай вобласьці Ўкраіны. Адміністрацыйны цэнтар — места Балград.

Геаграфічныя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Водны фонд Балградзкага раёнуа складае 5167 га. Плошча возера Ялпуг, што разьмешчана на тэрыторыі раёну, – 3854 га. Возера зьяўляецца адзінай крыніцай пітнай вады для места Балград. На тэрыторыі раёну разьмешчаныя 20 сажалак і 5 вадасховішчаў. У раёне цякуць 4 невялікія рэчкі: Ялпуг, Вялікі Катлабух, Малы Катлабух і Ташбунар. Агульная працягласьць малых рэчак і ручаёў 378 км. Для забесьпячэньня гаспадарчых і пітных патрэбаў насельніцтва ў раёне маецца 49 артэзіянскіх сьвідравінаў, 241 шахтных студні агульнага карыстаньня й 11 каптажоў.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тысячы бвлгараў, ратуючыся ад турэцкага прыгнёту, уцякалі на поўдзень Расейскай імпэрыі. У 1818 року было ўтворанае Бэсарабскае балгарскае ўпраўленьне задунайскімі перасяленцамі. У сувязі з гэтым населеныя пункты, утвораныя да таго часу, увайшлі ў склад Ізмайлаўскай акругі Балгарскага асадніцтва.

Разам з гэтым пэрыядам зьвязанае заснаваньне места — Балграда. За ініцыятывай графа І.М. Інзава ў 1821-1923 роках было заснаванае места Балград, якое зрабілася цэнтрам балгарскіх калёніяў і адначасова гандлёвым, адміністрацыйным і рамесным цэнтрам Бэсарабіі ў цэлым.