Балдучыца
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Возера
Балдучыца
|
||||||||||||
|
Месцазнаходжаньне Балдучыцы
Балдучыца
|
||||||||||||
Балдучыца — возера ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласьці. Уваходзіць у групу Блакітных азёр. Адзінае возера з групы, якое знаходзіцца за межамі Мядзельскага раёна.
Возера знаходзіцца ў басэйне ракі Страча на адлегласьці ў 32 км на паўднёвы захад ад гораду Паставы, на адлегласьці ў 1 км на паўночны захад ад вёскі Вайшкуны. Возера знаходзіцца на тэрыторыі ляндшафтнага заказьніка «Блакітныя азёры».
Плошча возера складае 0,05 км². Даўжыня — 0,19 км, найбольшая шырыня — 0,09 км. Даўжыня берагавой лініі складае 0,9 км.
Схілы катлавіны возера маюць вышыню 15—20 м, забалочаныя ў ніжняй частцы. З усіх бакоў возера знаходзіцца забалочаная пойма. З возера выцакае ручай у раку Лынтупка.
| Балдуцкая група азёр | |
|---|---|
| вадаёмы парку «Блакітныя азёры» | |
| іншыя1 | |
| 1 уваходзяць у Балдуцкую групу азёр, але не належаць да парку «Блакітныя азёры» | |