Балеслаў Прус

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Балеслаў Прус
Bolesław Prus
Prus 002.jpg
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні: Аляксандар Главацкі
Псэўданімы: Bolesław Prus
Нарадзіўся: 20 жніўня 1847, Грубешаў, Царства Польскае
Памёр: 19 траўня 1912, Варшава, Царства Польскае
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці: пісьменьнік, журналіст
Гады творчасьці: 1872—1912
Напрамак: пазытывізм
Дэбют: 1874
Wikisource-logo.svg Творы ў ВікіКрыніцы

Бале́слаў Прус (па-польску: Bolesław Prus; сапраўднае імя і прозьвішча Аляксандар Главацкі; 20 жніўня 1847, Грубешаў каля Любліна, Царства Польскае, Расейская імпэрыя19 траўня 1912, Варшава, Царства Польскае, Расейская імпэрыя) — польскі пісьменьнік і журналіст.

Нарадзіўся ў сям’і беднага шляхціча. Вучыўся ў Люблінскім ліцэі, адкуль у 1863 г. пайшоў у паўстаньне 1863—1864 гадоў. Быў паранены, пасьля арыштаваны; вярнуўся да вучобы ў Люблінскім ліцэі. Скончыўшы ліцэй Б. Прус паступіў на фізыка-матэматычнае аддзяленьне Галоўнай школы ў Варшаве, але кінуў вучобу ў 1870 г. з-за нястачы сродкаў. Працаваў хатнім настаўнікам, рабочым, дзяржаўным чыноўнікам.

З 1872 г. пачаў журналісцкую дзейнасьць у «Ніве», «Хатнім апекуне», «Кур’еры Варшаўскім». У 1874 г. дэбютаваў апавяданьнямі «Жыхар Паддашша» і «Якубаў сон», аўтар раманаў «Клопаты бабулі» (1874) і «Палац і хаціны» (1875). У пач. 1880-х напісаў свае найлепшыя кароткія апавяданні «Антэк», «Шарманка», «Грахі маленства», «Камізэлька» (выйшлі ў зборніку «Першыя апавяданьні», 1881). У 1885 г. выйшла аповесьць Б. Пруса «Фарпост», у 1889 г. — буйны празаічны твор, раман «Лялька», у 1893 г. — раман «Эмансыпанткі». Сусьветную славу Б. Прусу зрабіў гістарычны раман «Фараон» (1896). У апошняе дзесяцігодзьдзе жыцьця Б. Прус працаваў над раманамі «Дзеці» (1909) і «Перамены» (застаўся няскончаным).

На беларускую мову творы Б. Пруса перакладалі Янка Брыль і Мікола Чарнецкі.

[рэдагаваць] Літаратура

  • Хрэстаматыя па літаратуры народаў свету (ч.1). — Мн., 1995.

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svg  Балеслаў Пруссховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах